Ілья (Крычаў)
Ілья — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Свята-Ільінскай царквы ў г. Крычаве. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтІлья паказаны амаль пакаленна ў светла-вохрыстым хітоне, падпяразаным карычнева-чырвоным поясам, і блакітным на аранжавай падкладцы гімаціі. У правай руцэ меч, на якім дата[2], у левай — белы скрутак. Фон пазалочаны з раслінным арнаментам. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Былі валікі, «камяні». ІканаграфіяІканаграфічная схема, распрацаваная ў візантыйскім мастацтве, была засвоена ў многіх цэрквах Малдавіі і Расіі . Атрыбутам гэтага святога з’яўляецца меч. Іканаграфічная аналогія — гравюра «Ілья» ў «Трэфалагіёне». [3] ПаходжаннеАбраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ў Ільінскай царкве Крычава[4]. Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972—1975 гадах (Ленінград)[4]. Выстаўкі
У культуры![]() У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia