Назва Крычаў утвораная тыповым для гэтага рэгіёна назваўтваральным спосабам (як і Быхаў, Чэрыкаў).
Наконт паходжання кораня «Крыч-» поўнай згоды няма.
Крычаўская назва магла пайсці ад назвы рачулкі ці ручая, сожскага прытоку. На Падняпроўі, у наваколлі Чарнігава фіксавалася назва не лакалізаванай цяпер рэчкі Крычалка[5], з тым жа коранем «Крыч-» і ўтваральнікам -al- («Кры́чала»), які даследчык гідраніміі Ул. Тапароў лічыў уласцівым для балцкіх рачных назваў[6].
Існуе колькі народна-этамалагічных паданняў, у якіх назва Крычава тлумачыцца на грунце знешняга гукавага падабенства[7]. Паводле географа В. Жучкевіча, тапонім пайшоў ад старарускага кръч «каваль», у сувязі з наяўнасцю ў наваколлі жалезнай руды[8].
Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[9]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[10].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVII—XVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.
На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.
У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.
XIX стагоддзе: 1880 год — 4 570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.[14]; 1897 год — 6 221 чал.
XX стагоддзе: 1926 год — 5 592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.[15]; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1995 год — 32,1 тыс. чал.[16]; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.[17]
XXI стагоддзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.[18]; 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.[19]; 2017 год — 26 178 чал.[4]; 2025 год — 22 973 чал.
Эканоміка
Крычаўцэментшыфер
З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[20].
У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.
Медыцына
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.
Забудова
Жылы дом у КрычавеУ цэнтры горада
У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[21].
У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
↑Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
↑Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
↑Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.
Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003. — 167 с.: іл. ISBN 985-08-0541-2.
Крычаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 405. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.