Імант Янавіч Судмаліс
Імант Янавіч Су́дмаліс[2] (лат.: Imants Sudmalis, партызанскі псеўданім — «Андэрсан»; 18 сакавіка 1916, г. Цэсіс — 25 мая 1944, Рыга) — латвійскі партызан, адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў савецкага партызанскага руху на тэрыторыях Латвіі і Беларусі, акупаваных нямецкай арміяй. Герой Савецкага Саюза (1957, пасмяротна). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Цэсіс у сям’і настаўніка. Жыў горадзе Ліепая, вучыўся ў тэхнікуме. Ва ўзросце 16 гадоў далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. З 1932 года член падпольнага камуністычнага саюза моладзі Латвіі́. Потым узначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Ліепаі. Быў арыштаваны, знаходзіўся ў турме. У 1940 годзе быў вызвалены і з чэрвеня гэтага ж года займаў пасады першага сакратара Ліепайскага павятовага Камітэта камсамола і члена ЦК камсамола Латвійскай ССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны разгарнуў актыўную антыгітлераўскую дзейнасць. Узначаліў камсамольскі знішчальны атрад, які удзельнічаў у абароне Ліепаі. У канцы 1941 года Імант Судмаліс стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі ў горадзе Рыга. У маі 1942 правёў першую баявую самастойную аперацыю па захопу варожага аўтамабіля, у выніку якой быў знішчаны грузавік, забіта 16 з 20 гітлераўцаў, захоплена зброя. Колькі часу партызаны І. Судмаліса дзейнічалі разам з партызанамі Асвейскай партызанскай брыгады ў раёне Себежа, Асвеі, Полацка[3]. На працягу 1943 года атрад Судмаліса перасоўваўся па тэрыторыі Латвіі і прыгранічных абласцей іншых прыбалтыйскіх рэспублік і каардынаваў працу падпольных арганізацый і савецкіх партызан на тэрыторыі рэйхскамісарыята «Остланд». 13 лістапада 1943 года быў здзейснены падрыў міны на Домскай плошчы ў Рызе ў дзень правядзення нацыстамі мітынга. 18 лтага 1944 года Інмар Судмаліс быў арыштаваны ў выніку здрадніцтва і 25 мая 1944 года разам з іншымі падпольшчыкамі павешаны ў Цэнтральнай турме ў Рызе. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia