Імператарскі фарфоравы завод
Імператарскі фарфоравы завод — адно з найстарэйшых у Еўропе, першае і адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па вытворчасці мастацкіх фарфоравых вырабаў. Размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, заснаваны ў 1744 годзе. НазвыПершапачаткова называўся «Неўская парцэлінавая мануфактура», з 1765 года — Імператарскі фарфоравы завод, з 1917 года — Дзяржаўны фарфоравы завод (ДФЗ — абрэвіятура кляйма). З 1924 года — Ленінградскі фарфоравы завод. У 1925 годзе заводу ў сувязі з 200-годдзем Расійскай акадэміі навук было прысвоена імя М. В. Ламаносава; прадпрыемства атрымала афіцыйнае найменне — Ленінградскі фарфоравы завод імя М. В. Ламаносава, нароўні з якім мела ўжыванне кароткая форма — Ленінградскі фарфоравы завод (ЛФЗ — абрэвіятура кляйма тлумачылася і як Ламаносаўскі фарфоравы завод) — да 2005 года. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia