Імперыя Маур’яў![]() Імперыя Мау́р’яў — старажытная дзяржава са сталіцай у Паталіпутры, якая існавала ў Паўднёвай Азіі ў 317—180 гадах да н.э. Дзяржава Маур’яў стала гістарычна значнай неўзабаве па паходаў Аляксандра Македонскага як вынік барацьбы першага маўр’яўскага ўладара-заснавальніка Чандрагупты з царамі Нанда. Чандрагупта, вядомы грэчаскім аўтарам як Сандракот, спрабаваў прыцягнуць Аляксандра Македонскага на свой бок, але без поспеху, і пашыраў сваю дзяржаву без удзелу грэкаў. Створаная Чандрагуптам імперыя Маур’яў была ў сталым кантакце з Селеўкідамі і грэка-бактрыйскім царствам. Імперыя Маур’яў дасягнула найвышэйшага росквіту пры Ашоку, які падпарадкаваў велізарную тэрыторыю з насельніцтвам каля 40 000 000 чалавек (20 % ад агульна сусветнага) і распаўсюдзіў будызм. Імперыя распалася праз 50 гадоў пасля смерці Ашокі ў выніку змовы Шунга, калі на частцы яе тэрыторыі пачала ўладарыць іншая дынастыя. Уладары дзяржавы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia