Імшарніца
Імша́рніца, андрамеда[1] (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых. АпісаннеШматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка. АрэалРод уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар’я. Адзіны від на Беларусі — імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах. ЗначэннеЛекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia