Іна Уладзіміраўна Афанасьева
Іна Афанасьева (нар. 23 кастрычніка 1968, Магілёў) — беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая[1]. БіяграфіяНарадзілася ў 1968 годзе ў Магілёве. У 1978 годзе пачала займацца ў дзіцячым эстрадным калектыве «Вясёлка» Магілёўскага палаца піянераў і школьнікаў. У 1987 годзе перамагла на Рэспубліканскім конкурсе папулярнай моладзевай музыкі ў Наваполацку. У 1988 годзе прыняла ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў Усесаюзнага фестывалю польскай песні ў Віцебску, пасля чаго Іну запрасілі працаваць у Дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У 1990 годзе скончыла навучанне ў Магілёўскім вучылішчы культуры. Сольную кар'еру пачала ў 1994 годзе. З 1995 года арганізоўвае дабрачынныя канцэрты, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. У 1996 годзе правяла тур па 22 гарадах Беларусі. У 2000 годзе ўзначаліла ўласны творчы калектыў, а годам пазней зноў адправілася ў тур па абласных і раённых цэнтрах Беларусі. У 2002—2003 гадах выступала як вядучая забаўляльных праграм тэлеканала СТБ. Шэраг песень запісаны ў дуэце з Валерыем Дайнэкам, Дзмітрыем Смольскім. УзнагародыЛаўрэат 1 прэміі Рэспубліканскага конкурсу маладзёжнай музыкі «Наваполацк 1987», 3 прэміі ў конкурсе Усесаюзнага фестывалю польскай песні «Віцебск 1988», 2 прэміі конкурсу на фестывалі «Славянскі базар 1992». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia