Дзмітрый Браніслававіч Смольскі
Дзмі́трый Бранісла́вавіч Смо́льскі (25 ліпеня 1937, Менск — 29 верасня 2017, Мінск) — савецкі і беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1975), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1980), народны артыст Беларусі (1987), уладальнік Ордэна Францыска Скарыны (2013 года), член СК Беларусі (1961), прафесар (1986). Яго сын — вядомы музыка-мультыінструменталіст Віктар Смольскі. БіяграфіяНарадзіўся 25 ліпеня 1937 года ў Мінску ў сям’і беларускага музыказнаўца Браніслава Сільвестравіча Смольскага. Музычнае асяроддзе спрыяла раннім праявам музычнага таленту (першая нотная публікацыя юнага кампазітара адносіцца да 12-гадовага ўзросту). З сямі гадоў пачаліся рэгулярныя заняткі музыкай (па класе скрыпкі) спачатку ў Маскоўскай цэнтральнай музычнай школе, а затым у музычнай школе-дзесяцігодцы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Тады ж пачаліся заняткі па кампазіцыі, якія праходзілі пад кіраўніцтвам вядомага беларускага кампазітара Я. К. Цікоцкага. У 1955 г. Дз. Смольскі паступае ў Маскоўскую кансерваторыю ў клас прафесара Ю. Шапорына, аднак праз год па стане здароўя ён вымушаны быў вярнуцца ў Мінск. Дз. Смольскі скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1960), а затым аспірантуру пад кіраўніцтвам прафесара Маскоўскай кансерваторыі Н. І. Пейко (1967). З 1962 па 2014 гг. Дз. Смольскі вёў клас кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі. Асноўным фактам біяграфіі Дзмітрыя Смольскага прысвечаны фільм Беларускага тэлебачання «10 адкрыццяў Дзмітрыя Смольскага» (аўтар Т. Дубкова). ТворчасцьТворчы шлях Дзмітрыя Смольскага, які пачаўся ў канцы 50-х гг ХХ стагоддзя — найярчэйшая старонка ў гісторыі сучаснай музыкі. Ён адзін з тых, хто праклаў новыя шляхі ў беларускім музычным мастацтве канца 60-пачатку 70-х гг і здолеў прадэманстраваць прынцыпова новыя адносіны да кампазітарскай творчасці і да пастаўленых перад ім задач. Бліскучы талент і майстэрскае валоданне сучаснай кампазітарскай тэхнікай (Д. Смольскі жыва цікавіўся эўрапейскім авангардам 60-х гг і неаднаразова наведваў фестываль новай музыкі «Варшаўская восень») сталі асновай рэдкай дасканаласці формы ва ўсіх яго творах, а самабытнасць і яркасць аўтарскай мовы дазволілі слухачам і экспертам казаць пра «інтанацыі Смольскага». Выступіўшы з сімфоніяй «Актафонія» (1967) і камернай араторыяй «Песні Хірасімы» на вершы японскіх паэтаў (1965), напісанымі ў серыйнай тэхніцы, Дзмітрый Смольскі не пабаяўся ўступіць у супрацьстаянне з агульнапрынятым афіцыёзным стылем, што панаваў у той час у мастацтве Беларусі. У гэтыя ж гады з’яўляюцца п’есы авангарднага плана і ў яго камернай музыцы. У серыйнай тэхніцы напісаны «Асціната» для флейты і фартэпіяна, саната для флейты і фартэпіяна (1967), сюіта для фартэпіяна «Гульня святла». Нельга не сказаць і пра творы з элементамі гумару, якія выйшлі з-пад яго пяра ў той жа час (Канцэрціна для скрыпкі, Варыяцыі для духавых і ўдарных). Гэты мяккі гумар у больш позняй творчасці кампазітара ператворыцца ў сарказм з элементамі трагіфарсу («Варыяцыі з беларускім менталітэтам», 15-я сімфонія, асобныя часткі іншых сімфоній і інш.). Уражае багацце вобразаў музыкі Дз. Смольскага, аднак галоўнай тэмай яго твораў заўсёды былі і застаюцца філасофскае асэнсаванне жыцця і лёсу чалавека ў таталітарным грамадстве, глыбіня псіхалагічнага стану чалавечай асобы ў драматычных сітуацыях. З імем Дзмітрыя Смольскага звязаны найярчэйшыя адкрыцці ў музыцы ХХ-XXI стст. Да гэтых адкрыццяў можна аднесці кожную з яго 15-ці сімфоній, дзе ў драматычным, трагічным альбо саркастычным аспекце адбілася ўся складанасць перажыванняў асобы ў яе ўзаемадзеянні з агрэсіўнасцю альбо абыякавасцю навакольнага свету. Акрамя сімфоній безумоўнымі падзеямі музычнай гісторыі Беларусі сталі оперы Дз. Смольскага «Сівая легенда» (паводле аповесці У. Караткевіча) і «Францыск Скарына»; манументальныя араторыі «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў і «Паэт» пра творчасць і жыццё Янкі Купалы; інструментальныя канцэрты (для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, цымбалаў); камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненні. Музыка Д. Смольскага з поспехам гучала ў многіх краінах свету (Германія, Францыя, Італія, Расія, Паўднёвая Карэя, ЗША і інш.), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992 г. Дзмітрый Смольскі — выдатны педагог. На працягу больш за паўстагоддзя працы ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) ён выхаваў не адно пакаленне кампазітараў, сярод якіх ёсць заслужаныя дзеячы мастацтва Беларусі, лаўрэаты нацыянальных прэмій, дацэнты, прафесары — творчасць якіх уяўляе твар сённяшняй беларускай музыкі. Творы кампазітараСцэнічная музыкаОперы
Харэаграфічныя кампазіцыі
Вакальна-інструментальная музыкаАраторыі
Вакальна-сімфанічныя паэмы
Для народнага аркестра і хору
Аркестравая музыкаДля сімфанічнага аркестра
Для камернага аркестра
Для народнага аркестра
Для эстраднага аркестра
Камерна-інструментальная музыка
Вакальная музыкаВакальныя цыклы для голасу і фартэпіяна
Рамансы
Для хору а капэлаХоры
Песні«Песни наших отцов», «Солнечные зайчики» (сл. М. Алтухова); «Вы куда, журавли?» (сл. У. Арлова); «Песенка об отважном кузнечике», «Песенка о веселом муравье» (сл. У. Барсава); «Минская вечерняя», «Родина», «Пусть парни помнят», «Учите Родину любить», «Мне не забыть», «Песня о Родине» (сл. У. Бойкі); «Моя звезда», «Сердце Бреста» (сл. Б. Бруснікава); «Клятва», «Нет такого дня» (сл. Р. Гамзатава); «Только я да ты» (сл. М. Дубнова); «Белы караблік», «Дальва» (сл. У. Карызны); «Мае каханне», «Зварот» (сл. Е. Лось); «Песня пра Івана Чуклая» (сл. У. Паўлава); «Дзве сястры» (сл. М. Пухначова); «Песня аб Магілёве» (сл. П. Прыходзькі); «Портрет», «Дорога» (сл. Р. Пятрэнкі); «Люди в синих шинелях» (сл. Б. Спрынчана); «Туристская песня» (сл. М. Таніча); «Быць чалавекам я рад» (сл. М. Танка); «Вечерняя песня» (сл. А. Тарасевіча); «Салдаты, салдаты», «Обелиски», «Улетают журавли на север», «Осенняя песня», «А человек поет», «Белая Русь», «Наш век», «У каждого есть своя песня», «Матери ждут сыновей», «Сорок пятый» (сл. М. Ясеня). Прыкладная музыка
Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia