Іна Юр’еўна Крачак
Іна Юр’еўна Крачак (18 ліпеня 1964, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. БіяграфіяНарадзілася 18 ліпеня 1964 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-акушэр-гінеколаг. Працавала ўрачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення паталогіі цяжарнасці, урачом-акушэрам-гінеколагам 1-га радзільнага аддзялення, галоўным урачом, загадчыкам гарадскога радзільнага дома Аршанскага гарадскога радзільнага дома. Выбіралася дэпутатам Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[2]. Сям’яЗамужам, мае дачку. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia