Індэпендэнс-хол
Індэпендэнс-хол (англ.: Independence Hall, літар. Зала Незалежнасці) — будынак на плошчы Незалежнасці ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія, ЗША, вядомы як месца, у якім абмяркоўвалі, узгаднялі і падпісалі ў 1776 годзе Дэкларацыю незалежнасці; месца падпісання Канстытуцыі ЗША. З 1775 па 1783 года будынак выкарыстоўваўся як месца правядзення Другога Кантынентальнага кангрэса. У наш час будынак з’яўляецца часткай гістарычнага парку ЗША, занесена ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны. Гісторыя будаўніцтваСпраектаваны ў геаргіянскім стылі Эдмундам Вулі і Эндру Хэмілтанам , будынак быў пабудаваны Вулі ў перыяд з 1732 па 1753 года. Першапачаткова будынак прызначаўся для ўрада Пенсільваніі. Індэпендэнс-хол пабудаваны з чырвонай цэглы. Найвышэйшы пункт будынка ўзвышаецца на 41 метр над зямлёй. Да будынка прылягаюць яшчэ 2 пабудовы: стары будынак гарадскога савета з усходу і Кангрэс-хол з захаду. За сваю гісторыю будынак некалькі разоў рэканструяваўся. У 1830 годзе перабудаваны ў стылі позняга класіцызму (неагрэк) па праекце Дж. Хэвіленда. У 1950 годзе сіламі камітэта ведамства нацыянальных паркаў будынку вярнулі яго ранейшы гістарычны выгляд узору 1776 года. ![]() Звон СвабодыЗваніца Індэпендэнс-хола была месцам, дзе першапачаткова размяшчаўся Звон Свабоды. У наш час на званіцы знаходзіцца Векавы звон (англ.: Centennial Bell), створаны ў 1876 годзе на стагоддзе абвяшчэння незалежнасці. Звон Свабоды выстаўлены ў адным з суседніх павільёнаў. У 1976 годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая, якая была з візітам у Філадэльфіі, паднесла ў якасці падарунку амерыканскаму народу копію Векавога звана, вырабленую тым жа самым заводам, што і арыгінальны звон. Цяпер ён усталяваны на званіцы недалёка ад Індэпендэнс-хола. Гістарычныя падзеі![]() ![]() Праца Другога Кантынентальнага кангрэса і Дэкларацыя НезалежнасціУ перыяд 1775 па 1783 года будынак Індэпендэнс-хола з’яўлялася асноўным месцам Другога Кантынентальнага кангрэса, сабранага з прадстаўнікоў кожнай з трынаццаці калоній. Дэкларацыя Незалежнасці была зацверджана тут 4 ліпеня 1776 года, а затым зачытана публіцы на плошчы, якая вядомая цяпер як плошча Незалежнасці. Гэты дакумент аб’яднаў калоніі Паўночнай Амерыкі і абвясціў іх незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Гэта падзея святкуецца 4 ліпеня як Дзень Незалежнасці. 14 чэрвеня 1775 года ў Індэпендэнс-холе дэлегаты Кантынентальнага кангрэса выбралі Джорджа Вашынгтона камандуючым Кантынентальнай арміяй. 26 ліпеня Бенджамін Франклін быў выбраны Генеральным паштмайстрам ЗША. Падпісанне Канстытуцыі ЗШАКанстытуцыя ЗША была ратыфікавана дэлегатамі з 12 штатаў. Трынаццаты штат Род-Айленд не дэлегаваў свайго прадстаўніка. Джордж Вашынгтон быў прызначаны старшынёй дэбатаў, якія праходзілі з мая па верасень 1787 года. Нягледзячы на тое, што яго меркаванне мела велізарную вагу, Вашынгтон зрабіў толькі невяліку ўнёсак у дыскусію наконт Канстытуцыі ЗША. Хоць улетку 1787 года стаяла неверагодная спякота, усе вокны Індэпендэнс Хол былі зачынены, каб ніхто не змог падслухаць абмеркаванні канстытуцыі. Праект канстытуцыі, які ўключаў у сябе прэамбулу і сем артыкулаў, быў прадстаўлены ўсім трынаццаці штатам. Дакумент набываў моц пасля яго ратыфікацыі прадстаўнікамі 9 штатаў. 21 чэрвеня 1788 года Нью-Гэмпшыр стаў дзявятым штатам, які ўхваліў тэкст канстытуцыі. 4 сакавіка 1789 года канстытуцыя набыла моц[4]. ІншаеБудынак Індэпендэнс-хола добра вядомы ва ўсім свеце — з 1928 года ён намаляваны на рэверсе купюры ў сто долараў ЗША. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia