Інеса Анатольеўна Кляшчук
Інеса Анатольеўна Кляшчук (26 жніўня 1978, в. Гольчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзілася 26 жніўня 1978 года ў в. Гольчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі з дадатковай спецыяльнасцю «Інфарматыка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Вясейскай і Бокшыцкай сярэдніх школах Слуцкага раёна Мінскай вобласці; першым сакратаром Слуцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Слуцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджана юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia