Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ; руск.: Белорусский республиканский союз молодёжи) — моладзевая грамадская арганізацыя ў Беларусі, пераемніца Камсамола. Найбуйнейшае моладзевае аб’яднаннем краіны, падтрымліваецца рэжымамАляксандра Лукашэнкі, фінансуецца з дзяржаўнага і рэгіянальных бюджэтаў. Асноўнай ідэяй аб’яднання ёсць падтрымка палітычнага курсу Лукашэнкі.
З 2024 года арганізацыя і яе кіраўніцтва пад міжнароднымі санкцыямі за ўдзел у незаконных дэпартацыях і індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей за часамі вайны Расіі супраць Украіны[3][⇨].
20—21 траўня 1997 года на ўстаноўчым з’ездзе была створаная моладзевая арганізацыя Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ).
6 верасня 2002 года на аб’яднаўчым з’ездзе Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі было прынята рашэнне аб аб’яднанні ў арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).
Арганізацыя абвяшчае сябе спадчынніцай грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі» і Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У структуру БРСМ ўваходзіць піянерская арганізацыя Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА).
Мэты
Дэклараваныя мэты БРСМ — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яго творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях[4]. Адна з мэтаў БРСМ — падтрымка дзейнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[5].
Удзел і структура
Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, што пражываюць увесь час у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 гады, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы арганізацыі[4].
БРСМ аб’ядноўвае 6 абласных структур і адну гарадскую:
Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ
Віцебская абласная арганізацыя БРСМ
Гомельская абласная арганізацыя БРСМ
Гродзенская абласная арганізацыя БРСМ
Мінская абласная арганізацыя БРСМ
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ
Мінская гарадская арганізацыя БРСМ
Сімволіка
Сімволікай БРСМ з’яўляюцца сцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі напісаная назва арганізацыі. У якасці фону выкарыстоўваюцца чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сцягу Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол.
Дзейнасць
Дзейнасць БРСМ падобная да дзейнасці Савецкага Камсамола. Бальшыня акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму і палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі. Дзейнасць заключаецца ў цырымоніях ускладання вянкоў на помніках і мемарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ дораць кветкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, адзначаюць іншыя святы савецкай эпохі (Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Перамогі, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі). БРСМ удзелньнічае ў спартыўных спаборніцтвах, суботніках, канцэртах у рамках акцыі «За Беларусь!». Таксама БРСМ арганізуе студэнцкія будаўнічыя атрады.
У 2004 годзе пры БРСМ была створаная сілавая структура Моладзевы атрад аховы правапарадку (МААП; руск.: Молодежный отряд охраны правопорядка, МООП)[6]. Моладзевыя атрады ўдзельнічаюць у ахове правапарадку разам з органамі ўнутраных спраў (патрулююць грамадскія месцы, праводзяць рэйды, выстаўляюць пасты на асобных аб’ектах, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, патрулююць Мінскі метрапалітэн). Члены МААП праходзяць спецыяльную падрыхтоўку на базе тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў, вайсковых часцей, устаноў адукацыі сілавых ведамстваў[7]. На 2019 год у руху МААП удзельнічаў каля 15 тыс. чалавек, створаны 691 атрад[7].
У лютым 2019 года ў гродзенскім СМІ быў апублікаваны рэпартаж пра членаў МААП, якія самастойна патрулявалі гродзенскія вуліцы, маючы пры сабе гумовыя дубінкі[8]. Як пазней патлумачыў першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ, хлопцы праявілі ўласную ініцыятыву. Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што нашэнне дубінак і іх прымяненне прадстаўнікамі МААП незаконна, бо гумовыя дубінкі з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі, ужыванне якіх рэгламентуецца Законам Аб унутраных войсках[9].
Фінансаванне
13 студзеня 2003 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжвалася:
Рамонт будынку штаб-кватэры аб’яднання за кошт урадавых сродкаў;
Утрыманне мясцовых аддзяленняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.
3-ці пункт указу прызначаўся «для службовага карыстання» і не публікаваўся[10].
Асноўнае фінансаванне БРСМ атрымлівае з дзяржаўнага бюджэту, але падтрымку БРСМ аказваюць і з мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыі пра тое, на што трацяцца грошы, БРСМ не падае. У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасць да 2010 года[11], але ў 2011 годзе БРСМ атрымаў фінансаванне 20,5 млрд руб. (6,6 млн долараў ЗША) — 98 % усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў Беларусі[12].
Паводле інфармацыі СМІ, у арганізацыі з моманту заснавання практыкуецца прымус да ўступлення[23][24][25][26][27][28], а таксама членства без ведама чалавека[29][30].
У кастрычніку 2018 года быў апублікаваны схаваны відэазапіс, на якім намесніца дырэктара адной з мінскіх гімназій у грубай форме патрабуе ад вучняў уступіць у БРСМ[31].
Міжнародныя санкцыі
У чэрвені 2024 года БРСМ і першага сакратара яго ЦК Аляксандра Лук’янава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у незаконных дэпартацыях і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей за часамі вайны Расіі супраць Украіны[32]. У ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[33], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[34].
↑Decision - CFSP - 2024/1738 - EN - EUR-Lex(англ.). eur-lex.europa.eu. — «Aleksandr Lukyanov is the First Secretary of the Central Committee of the Belarusian Republican Youth Union. In this capacity, Lukyanov is contributing to the illegal deportation and re-education of Ukrainian children. He is facilitating the unlawful re-education of Ukrainian children on the territory of Belarus. The activities pursued by Lukyanov are part of a broader strategy of the Russian Federation to illegally deport Ukrainian citizens, in which the Republic of Belarus is complicit. Since its war of aggression against Ukraine, Russia has transferred many Ukrainian civilians to Russian-occupied areas or to Russia itself, while often denying or impeding those civilians from having safe passage to government-held parts of Ukraine. Lukyanov’s actions violate the rights of Ukrainian children and infringe Ukrainian law and administrative order.
Therefore, Aleksandr Lukyanov is implementing actions and policies which undermine and threaten the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine.» Праверана 15 студзеня 2025.