Інтыфада Аль-Аксы
Інтыфада Аль-Аксы — узброенае супрацьстаянне Палесціны і Ізраіля 2000—2005 гадоў. НазваІнтыфада (ад арабскага «збавенне») – «народнае паўстанне». Так называліся падзеі на Палесцінскіх тэрыторыях, звязаныя з канфліктам арабаў з Ізраілем, а таксама таксама масавыя выступы ў Бахрэйне, у Саудаўскай Аравіі, Іраку, Заходняй Сахары. У цяперашні час пад словам «інтыфада» часцей за ўсё разумеецца ўзброеная барацьба палесцінцаў супраць Дзяржавы Ізраіль. Аль-Акса — мячэць, размешчаная на Храмавай гары ў Ерусаліме. ПовадНепасрэднай падставай для пачатку паўстання стала наведванне лідарам ізраільскага правага блока «Лікуд» Арыэлем Шаронам Храмавай гары ў Ерусаліме, што разглядалася кіраўніцтвам Ізраіля як легітымны акт, паколькі па ўмовах мірных пагадненняў доступ да храма быў адкрыты для вернікаў усіх рэлігій. Ход падзейУ пачатку кастрычніка 2000 года на поўначы Ізраіля ў арабскіх гарадах і вёсках прайшлі масавыя шэсці, дэманстрацыі, якія суправаджаліся перакрыццем дарог, падпалам пакрышак, закідваннем камянямі машын і сутыкненнямі з ізраільскай паліцыяй. У выніку загінулі 13 і былі паранены некалькі дзясяткаў арабскіх грамадзян Ізраіля, пацярпелі і супрацоўнікі паліцыі. Акрамя таго, інтыфада суправаджалася серыяй тэрактаў, ажыццёўленай смяротнікамі, якія прыбылі з Сектара Газа і Самарыі. Ізраільскія ўлады адказалі ўсталяваннем блакпастоў, інтэнсіўнымі рэйдамі па затрыманні, а ў выпадку супраціву і знішчэннем членаў тэрарыстычных арганізацый, а пасля буйных тэрактаў – часовай блакадай тэрыторый. Была ўведзена забарона на наведванне яўрэямі палесцінскіх тэрыторый. Пік інтыфады прыйшоўся на сакавік 2002 года. Апагею супрацьстаянне дасягнула пасля буйнога тэракту ў Велікодны вечар у гасцініцы горада Нетаніі. У красавіку 2002 года прайшла аперацыя «Ахоўная сцяна», якая ўключала ачапленне і прачэсванне раёна горада Джэнін, былі знішчаны майстэрні па вытворчасці выбухоўкі і праведзены арышт членаў тэрарыстычных арганізацый. Аперацыя падарвала магчымасці тэрарыстаў. Пасля красавіка 2002 года інтыфада пайшла на спад і да восені стала нашмат менш акцый тэрарыстаў і сутыкненняў з сіламі паліцыі. У лістападзе 2004 года ў парыжскай бальніцы памёр нязменны лідар палесцінцаў Ясір Арафат. Раней ізраільскія ВПС знішчылі кіраўнікоў ХАМАСа шэйха Ахмеда Ясіна і яго пераемніка Ранцісі. З сыходам са сцэны лідараў, інтыфады стала насіць дэзарганізаваны і часцяком мясцовы характар, не ахопліваючы ўсю тэрыторыю Палесціны. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia