Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый (ІПП) — палітычны інтэрнацыянал руху Пірацкіх партый. Фармальна быў заснаваны ў 2010 годзе на канферэнцыі ІПП у Бруселі (Бельгія).[1] ![]() ![]() Статут ІПП[2] апісвае мэты наступным чынам: дапамагаць разгортваць рух, падтрымліваць і прасоўваць, а таксама забяспечваць камунікацыі і кааперацыю паміж пірацкімі партыямі па ўсяму свету. ІПП такасама мае мэты павышаць дасведчанасць грамадства, распаўсюджваць і аб'ядноўваць пірацкі рух праз каардынацыю, абмен інфармацыяй і падтрымку ў заснаванні новых партый піратаў.[2] Інтэрнацыянал імкнецца рэфарміраваць законы аб капірайце і патэнтах. Павестка ІПП таксама ўключае падтрымку права прыватнасці, як у інтэрнэце, так і ў фізічным жыцці, а таксама празрыстасць кіравання дзяржавай.[3] ГісторыяПершая Партыя Піратаў была заснавана ў Швецыі 1 студзеня 2006 года Рыкардам Фальквінге. Астатнія партыі і групы былі сфарміраваныя ў Аўстрыі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Ірландыі, Галандыі, Польшы, Іспаніі. У 2007 годзе прадстаўнікі гэтых партый сустрэліся ў Вене (Аўстрыя), каб сфарміраваць альянс і выпрацаваць планы на выбары ў Еўрапейскі Парламент у 2009 годзе.[4] Далейшыя канферэнцыі былі праведзены ў Берліне і Упсале (Швецыя) у 2008 годзе. Падчас апошняй была прынята "Упсальская дэкларацыя" як базавая платформа пад выбары.[5] У верасні 2008 года, Андрэй Нортан (Злучаныя Штаты Амерыкі) быў назначаны як калектыўны каардынатар ІПП. У жніўні 2009 года ён пакінуў гэту пасаду[6] і перадаў функцыі каардынатара ядру каманды пад кіраўніцтвам Патрыка Мечлера і Саміра Алліуі (англ. Patrick Mächler, Samir Allioui).[7] У 2009 годзе шведская Партыя Піратаў перамагла з 7.1% галасоў[8] падчас шведскай палітычнай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент (ЕП). Піраты занялі 2 з 20 шведскіх месцаў у ЕП. Гэта адбылося дзякуючы вялікай хвалі новых членаў партыі, якія прыйшлі ў партыю падтрымаць трох заснавальнікаў Пірацкай Бухты годам раней.[9] 18 красавіка 2010 года Інтэрнацыянал Партый Піратаў быў фармальна заснаваны ў Бруселі падчас канферэнцыі ІПП, якая адбывалася 16-18 красавіка.[1] 17 студзеня 2011 актывіст Туніскай Партыі Піратаў Слім Амамоў (Slim Amamou) быў назначаны сакратаром Міністэрства Моладзі і Спорту[10][11][12] у Туніскім урадзе. 25 мая 2011 года ён пакінуў гэту пасаду, таму што былі запланаваны першыя дэмакратычныя выбары і яго місія была выканана.[13] У верасні 2011 у Берліне на выбарах Партыя Піратаў перамагла з 8.9% галосоў. Гэта быў першы поспех у заняцці месцаў у дзяржаўным парламенце ў свеце.[14] У 2012 годзе нямецкія піраты таксама павысілі сваю прысутнасць у некалькіх Германскіх зямельных парламентах (Паўночны Рэйн, Вестфалія, Саар, Шлэзгів-Гольштэйн), звычайна беручы каля 8% галасоў. Упсальская ДэкларацыяУ 2009 годзе на канферэнцыя ІПП ва Упсале (Швецыя), еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра дэкларацыю з агульнымі пірацкімі мэтамі для выбараў у ЕП, якія павінны былі адбыцца.[15][16] Цэнтральныя палажэнні дэкларацыі:
Пражская ДэкларацыяУ 2012 годзе адбылася канференцыя ІПП у Празе (Чэхія). Еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі Парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай і заснаванай Еўрапейскай Пірацкай Партыяй. Дэкларацыя[17] была вынікам канферэнцый у Пастдаме і Барселоне, каб распрацаваць структуру арганізацыі і прыйсці да агульнага статута. СтруктураІПП кіруецца праўленнем, лідарства трымаюць два сустаршыні.[18] За палітыку, кіраванне, прыняццё новых членаў адказвае Генеральная Асамблея, якая збіраецца як мінімум раз на год.[19]
Канферэнцыі ІПП
Пірацкі рух па ўсяму светуГлядзіце Спіс Партый Піратаў па ўсяму свету. СпасылкіКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia