Аўтарскае праваАўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэння і выкарыстання (распаўсюджвання, паказу і г. д.) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія з’яўляюцца аб’ектыўным вынікам творчай дзейнасці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забеспячэнне і базы звестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. З юрыдычнага пункту гледжання яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. Паняцце «капірайт» (англ.: copyright — права на капіраванне), якое часта выкарыстоўваецца як паказчык выканання патрабаванняў па ахове аўтарскага права, у вузкім сэнсе азначае толькі права на стварэнне копій. Паняцце «капірайт» — у замежнай, з большасці заходняй, практыцы больш агульны тэрмін, які ўключае ў сабе паняцце «аўтарскае права»[1][2]
Рэгуляванне аўтарскага права ў БеларусіУ Беларусі аўтарскае права рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Гэтым законам вызначаныя асноўныя паняцці ў галіне аўтарскага права і сумежных праў, аб’екты і суб’екты, правы аўтара і праваўладальнікаў, тэрміны і сфера дзеяння, калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі, спосабы аховы аўтарскага права і сумежных праў і кампенсацыі за яго парушэнне. Суб’екты аўтарскага праваПершасным суб’ектам аўтарскага права заўсёды з’яўляецца «аўтар — фізічная асоба, творчай працай якой створаны твор». Яму належыць увесь комплекс аўтарскіх праў — асабістыя немаёмасныя правы і выключнае права (маёмаснае права) на выкарыстанне твора ў любой форме і любым спосабам, які не супярэчыць закону. Асоба, пазначаная ў якасці аўтара на арыгінале альбо экзэмпляры твора, лічыцца яго аўтарам, калі не даказана іншае (г. зв. «прэзумпцыя ўладальніка аўтарскага права»). Суб’ектамі аўтарскага права таксама з’яўляюцца асобы, якія валодаюць выключнымі маёмаснымі правамі на твор, якія перайшлі да іх ад аўтара па розных падставах (у сілу закона ці ў сілу дагавора). Такія суб’екты называюцца праваўладальнікамі. Такімі праваўладальнікамі могуць быць:
Яшчэ адным, спецыфічным суб’ектам аўтарскага права, з’яўляюцца арганізацыі, якія кіруюць маёмаснымі правамі аўтараў на калектыўнай аснове. У асобных краінах замежжа такія арганізацыі атрымалі шырокае распаўсюджванне. ©
Праваўладальнік (аўтар ці яго правапераемнік) дзеля апавяшчэння аб выключным праве на твор, якое належыць яму, мае права выкарыстоўваць знак аховы аўтарскага права, які змяшчаецца на кожным экзэмпляры твора і абавязкова складаецца з наступных кампанентаў:
Напрыклад:
Такі фармат апавяшчэння быў устаноўлены Сусветнай (Жэнеўскай) канвенцыяй аб аўтарскім праве 1952 года. Зараз яно мае выключна інфармацыйны характар. У некаторых краінах, напрыклад у ЗША, указанне ілжывай інфармацыі ў апавяшчэнні (copyright notice) праследуецца законам. Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia