Інтэр (укр. Інтер) — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1996 годзе.
Гісторыя
Тэлеканал пачаў вяшчанне 20 кастрычніка 1996 года. З часу заснавання «Інтэра» генеральным дырэктарам быў Аляксандр Зінчанка, які стаў пасля ганаровым прэзідэнтам тэлеканала. 23 кастрычніка 2001 года «Інтэр» атрымаў ліцэнзію на права эфірна вяшчання і трансляцыі тэлетэксту па ўсёй тэрыторыі Украіны тэрмінам да ліпеня 2015 года. З 30 снежня 2002 года праграмы канала можна глядзець кругласутачна.
Пакрыццё
Тэлеканал распаўсюджвае вяшчанне праз наземныя эфірныя і кабельныя сеткі краіны. Агульнае тэхнічнае пакрыццё «Інтэра» — 99,7 % тэрыторыі Украіны.
Рэйтынг
Па выніках 2014 тэлеканал «Інтэр» лідзіраваў па паказчыках тэлепраглядаў найбольш масавымі мэтавымі аўдыторыямі.
Па выніках 2014 года доля тэлеканала «Інтэр» склала:
па аўдыторыі 18+ — 12,58 %;
па камерцыйнай 18-54 — 8,77 %.
Лагатып
Тэлеканал змяніў 5 лагатыпаў. Цяперашні — 6-ы лікам.
У 1996—2000 гадах стаяў у правым ніжнім куце.
У 2000—2003 гадах быў у левым ніжнім куце. З 2004 года размешчаны ў правым верхнім куце.
З 20 кастрычніка 1996 да 30 чэрвеня 2000 года і з 17 студзеня 2009 года не прыбіраецца з экрана пры паказе рэкламы.
З 20 кастрычніка 1996 да 19 кастрычніка 2000 года лагатыпам была шэрая контурная шэрая літара «і» з празрыстай сярэдзінай. Размяшчаўся ў правым ніжнім куце і з 1 ліпеня 2000 года прыбіраўся на час рэкламы.
З 20 кастрычніка 2000 да 23 жніўня 2007 года была мадэрнізаваная літара «і», з сярэдзінай белага колеру. Размяшчаўся ў левым ніжнім куце і прыбіраўся на час рэкламных блокаў.
З 1 студзеня 2004 да 23 жніўня 2007 гады ў правым верхнім куце, лагатып празрысты і прыбіраўся на час рэкламы.
З 24 жніўня 2007 да 12 лютага 2011 года лагатыпам быў белы надпіс «INTER» і лагатып празрысты. Знаходзіўся там сама.
З 13 лютага да 5 верасня 2011 года выкарыстоўваўся той самы лагатып, але злева ад яго дадаліся сінія кружкі і лагатып празрысты. Размяшчаўся там сама і не прыбіраўся на час анонсаў і рэкламы.
З 6 верасня 2011 да 21 лютага 2013 года выкарыстоўваўся той самы лагатып, але стаў непразрыстым, злева ад яго сінія кружкі выдалены і ніжэй дададзены подпіс «Галоўны канал краіны». Размяшчаўся там сама і не прыбіраўся на час анонсаў і рэкламы.
З 22 лютага 2013 года выкарыстоўваецца той самы лагатып, але подпіс «Галоўны канал краіны» пад ім выдалены. Знаходзіцца там сама.
З 4 снежня2000 да 23 жніўня2007 года лагатыпам была тлустая курсіўная літара «i»: з 4 снежня 2000 да 31 снежня 2003 года літара «і» была белай і празрыстай. У левым ніжнім куце.
З 1 студзеня2004 да 23 жніўня 2007 года лагатып размяшчаўся ў правым верхнім куце, быў шэрым і паўпразрыстым. У правым верхнім куце[1].
З 24 жніўня2007 да 12 лютага2011 лагатыпам было слова «ІНТЕР», напісанае шэрымі паўпразрыстымі літарамі. Быў там сама.
З 13 лютага да 5 верасня2011 выкарыстоўваўся той самы лагатып, але з сіняй плямай, якая рухалася за літарай «I», лагатып быў паўпразрыстым.
З 6 верасня2011 да 21 лютага2013 выкарыстоўваўся той самы лагатып, але слова «ІНТЕР» стала белым, а пад ім дадалі надпіс «Галоўны канал краіны». Лагатып быў непразрыстым.
З 22 лютага2013 выкарыстоўваецца той самы лагатып, але без подпісу «Галоўны канал краіны», лагатып стаў паўпразрыстым, светла-шэрага колеру.
З 22 лютага2013 выкарыстоўваецца той самы лагатып, але без подпісу «Галоўны канал краіны» і стаў паўпразрыстым, светла-шэрага колеру.
З 12 сакавіка2021 лагатып стаў белым і непразрыстым.
Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну з 24 лютага да 5 ліпеня2022 у цэнтры лагатыпа быў сцяг Украіны з надпісам «#УАразом».
Для HD-версій тэлеканала справа ад лагатыпа размешчаны белы надпіс «HD».
Эфір
Праграмы
Інфармацыя і аналітыка
«Навіны» і «Падрабязнасці»
«Чорнае люстэрка»
Забавы
«Не спыняй мяне»
«Глянец»
«Арол і рэшка»
Спорт і экстрым
«Аўтапарк. Парк аўтамабільнага перыяду»
«Вялікі бокс»
«Спорт у падрабязнасцях»
Іншае
"Чакай мяне. Украіна "
«Сямейны суд» — абноўленая версія праграмы «Судовыя справы»