СТБ (украінскі тэлеканал)
СТБ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1997 годзе. ГісторыяЗаснавальнікамі тэлеканала з’яўляюцца ЗАТ «Міжнародны медыя цэнтр» і карпарацыя «Інтэрньюз Нэтварк» (ЗША). З 1997 года СТБ кантраляваўся Уладзімірам Сіўковічам, якому ўласна і належыць ідэя стварэння канала на базе інфраструктуры, створанай «Інтэрньюз-Украіна», каманды, якая з верасня 1996 года на частотах «УТ-2» стварала навіны пад назвай «Вокны» і дадатковых магчымасцей кампаніі «ПроТБ». Бягучы менеджмент узначаліў Мікалай Княжыцкі. ПакрыццёЭфірнае аналагавае і лічбавае DVB-T2 — больш 95 % тэрыторыі Украіны, кабельнае, спадарожнікавае. РэйтынгПа выніках 2004 года доля СТБ склала 3,71 % (Па піпламетрычнай панелі GfK Ukraine, аўдыторыя людзі 18+, горада 50 тыс. +), ужо ў 2005 годзе дасягнула 5,2 %, у 2006 — 6,05 %, 2007 — 6,7 %, у 2008 — 7,75 %, 2009 — 8,27 %, у 2010 — 9,82 %, 2011 — 9,9 %, (3-е месца сярод тэлеканалаў, якія транслююцца ва Украіне). Да 2011 года СТБ быў адзіным сярод украінскіх тэлеканалаў, які ўвесь час з года ў год падвышаў долю тэлепраглядаў. У 2012 годзе доля канала трохі знілізася — да 9,8 %, у 2013 дасягнула 10,6 %, у 2014 скарацілася да 8,71 %. ЭфірПраграмыІнфармацыйныя, сацыяльныя і пазнавальныя праграмы
Забаўляльныя праграмы
Рэаліці-шоу
Паходжанне і мова кантэнтуЗ’яўляецца адным з нямногіх украінскіх каналаў, які выкарыстоўвае асобныя правілы харкаўскага правапісу ў некаторых тэлеперадачах, тым самым падвяргаючы сябе як станоўчым, так і крытычным каментарам з боку грамадства. У той жа час, паводле даных маніторынгу актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», які яны правялі 27 верасня 2014 года, на тэлеканале СТБ доля рускамоўнага кантэнту складала каля 54 %. |
Portal di Ensiklopedia Dunia