Іосіф Іосіфавіч Плаўскі
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі (20 снежня 1935, в. Зубелевічы), беларускі гаспадарчы дзеяч, арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1]. Нарадзіўся ў вёсцы Зубялевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1950—1951 вучыўся ў сельгасшколе малодшых ветфельдшараў у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З 1951—1954 і 1957—1961 працаваў ветфельдшарам калгаса «Сцяг Саветаў» Клецкага раёна. У 1954—1957 служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. З 1961 — старшыня калгаса «Памяць Леніна», з 1976 — дырэктар дзяржплемзавода «Чырвоная Зорка». У 1974 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут[1]. З 1976 года дырэктар РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка». З 2006 па 2008 працаваў намеснікам дырэктара РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка». Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Цэнтральнага камітэта КПБ, неаднаразова — дэпутатам раённага і сельскага саветаў. Званне Героя Сацпрацы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1]. Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia