Іосіф Адамавіч Адамайціс
Іосіф Адамавіч Адамайціс (1896, Ясцінінкай, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 8 красавіка, 1938, растрэльны палігон «Камунарка», Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, народны камісар харчавання БССР (1920—1924), знешняга і ўнутранага гандлю Беларускай ССР (1926—1928). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1913 года працаваў у кааператыўных арганізацыях. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) — член Васкрасенскага рэвалюцыйнага ваеннага савета Каломенскага павета. У 1918 годзе быў накіраваны на падпольную працу ў акупаваную нямецкімі войскамі Літву. Працаваў у ЦК Кампартыі Літвы, у яе Віленскім гарадскім камітэце, узначальваў партызанскі атрад у Рокішкісе, які ваяваў супраць нямецкіх і польскіх інтэрвентаў.
Абіраўся членам ЦВК Беларускай ССР. Са снежня 1928 года працаваў на адказных пасадах у Маскве. На момант арышту ён быў старэйшым інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце халадзільнай прамысловасці. Арыштаваны НКУС СССР 5 лютага 1938 года. 8 красавіка 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па абвінавачванні ў шпіянажы быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў лютым 1956 г. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia