Камуністычная партыя Літвы
Камуністычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos komunistų partija) — палітычная партыя ў Літве, з 1940 па 1990 — кіруючая ў Літоўскай ССР. ГісторыяУтварэннеЯшчэ ў 1895 годзе ў Літве ўзнік Цэнтр літоўскіх сацыял-дэмакратаў. У наступным годзе ўтворана Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Па ініцыятыве Ф. Дзяржынскага ў 1900 годзе левыя сілы аб’ядналіся ў партыю Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). З 1901 года існавала таксама Віленская група РСДРП. У 1906 годзе ўтварыўся Саюз РСДРП Літвы і Беларусі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года пачалі ўзнікаць літоўскія секцыі РСДРП (б) і РКП (б), узначаленыя часовым Цэнтральным бюро (В. Міцкявічус-Капсукас). У кастрычніку 1918 года іх аб’яднаў I з’езд Камуністычнай партыі Літвы. У сувязі з аб’яднаннем у 1919 годзе савецкіх рэспублік Літвы і Беларусі існавала адзіная КПЛіБ у складзе РКП (б). 1920—1940 гадыПасля падзелу КПЛіБ у 1920 годзе працягнула існаванне асобная КПЛ (член Камінтэрна з 1921). Вяла барацьбу супраць першай Літоўскай Рэспублікі. Падвяргалася рэпрэсіям уладаў. Пасля перавароту пад кіраўніцтвам А. Смятоны ў снежні 1926 года былі арыштаваныя і расстраляныя чацвёра кіраўнікоў КПЛ, у тым ліку К. Гедрыс. Усяго ў гады аўтарытарнага рэжыму было асуджана каля 3000 камуністаў, да 7000 заключаны ў турмы і канцлагеры. Партыя перайшла на нелегальнае становішча. 1940—1990 гады![]() З усталяваннем савецкай улады КПЛ стала кіруючай і накіроўваючай сілай Літоўскай ССР, у гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальвала партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі (92 атрады, 10 000 чал.), затым — працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі і правядзенні аграрнай рэформы. Станам на студзень 1973 года КПЛ налічвала 131 539 членаў, на 1976 — 138 547 членаў. З пачаткам гарбачоўскай перабудовы ў рэспубліцы абвастрыліся нацыянальныя праблемы. Пад уплыў гэтых тэндэнцый падпала і кіраўніцтва КПЛ, з прычыны чаго ў снежні 1989 адбыўся раскол. Частка партыі на чале з тагачасным першым сакратаром А. Бразаўскасам абвясціла выхад са складу КПСС і стварэнне КПЛ (самастойнай) (каля 86 тыс. чал.). Нязгодныя з гэтым рашэннем камуністы стварылі сваю КПЛ (КПСС) на чале з прафесарам М. Буракявічусам (каля 40 тыс. чал.). КПЛ (с) даволі хутка эвалюцыянавала ў бок традыцыйнай еўрапейскай сацыял-дэмакратыі і ў снежні 1990 года была перайменавана ў Дэмакратычную партыю працы. КПЛ (КПСС) працягвала выступаць з інтэрнацыяналісцкіх пазіцый, выступаючы супраць выхаду Літвы са складу СССР. Камуністы прынялі актыўны ўдзел у студзеньскіх падзеях 1991 года ў Вільні, ініцыіруючы стварэнне камітэтаў нацыянальнага выратавання, і ўступілі ў жорсткае супрацьстаянне з уладамі другой Літоўскай Рэспублікі. Пасля 1991 годаПасля жнівеньскага путчу 1991 года і распаду СССР структуры КПЛ (КПСС) у рэспубліцы былі фактычна разгромленыя, кіраўніцтва эмігравала. 23 жніўня 1991 года дзейнасць партыі забароненая на тэрыторыі Літвы[1][2]. Праз тры тыдні, 16 верасня ў Мінску прайшло выязное пасяджэнне Бюро ЦК, на якім было прынята рашэнне аб працягу дзейнасці Кампартыі Літвы ва ўмовах падполля[3]. У студзені 1994 года першы сакратар ЦК КПЛ М. Буракявічус быў арыштаваны беларускімі спецслужбамі ў Мінску, а затым перададзены Літве[4]. У жніўні 1999 года ён быў асуджаны на 12 гадоў зняволення. У перыяд са жніўня 1996 па студзень 1997 КПЛ уваходзіла ў склад СКП—КПСС[5]. На 2009 год на тэрыторыі Літвы партыя дзейнічала «ў асаблівых умовах»[6], а кіруючыя органы КПЛ знаходзіліся ў падполлі[7]. Пасля смерці М. Буракявічуса VII канферэнцыя Кампартыі Літвы, якая прайшла ў сакавіку 2017 года, абрала новага першага сакратара ЦК, але адмовілася агучваць яго прозвішча да таго часу, пакуль не будзе знятая забарона на дзейнасць партыі[8]. Першыя сакратары
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia