Іосіф Адамавіч Навумчык
Іосіф Адамавіч Навумчык (21 кастрычніка 1938, Яцавічы, цяпер Пастаўскі раён — 4 лютага 2025) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне ў вёсцы Яцавічы. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партшколу. Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце ў Пастаўскім раёне і Віцебску. За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле, свае ўспаміны апублікаваў у кнізе «Афганістан у маім жыцці». У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ. Памёр у 2025 годзе. УзнагародыІосіф Навумчык быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Сям’яСын Сяргей Іосіфавіч Навумчык (нар. 1961) — журналіст, палітык.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia