Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы
Артыкулы ў Вікіпедыі павінны мець спасылкі на крыніцы інфармацыі. Кожны матэрыял, які выклікае сумненні і не пацвярджаны спасылкамі на надзейныя крыніцы інфармацыі, можа быць выдалены. Асабліва важна трымацца гэта патрабавання для простых цытат, спрэчных або суб’ектыўных сцверджанняў (такіх як «лепшы», «першы», «адзіны» і інш.). Калі вы зусім не ўяўляеце, як правільна аформіць спасылкі, і тлумачэнні ніжэй вам не дапамаглі, дадайце інфармацыю пра крыніцы хоць якім спасобам (напрыклад, у дужках непасрэдна пасля сцверджанняў). ЗноскіЗ дапамогай зносак можна даваць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы і дадатковыя тлумачэнні да тэксту. Зноска ставіцца адмысловымі тэгамі <ref> і <references />.
Спасылкі ў тэксцеЦытаты. Калі ўказанне на аўтара або крыніцу цытаты ідзе непасрэдна за ёю, яно заключаецца ў круглыя дужкі. Пры наяўнасці больш падрабязных звестак пра выданне даецца зноска: Калі ўказанне на аўтара або на крыніцу цытаты памяшчаюць ніжэй (напрыклад, у эпіграфах), то пішацца без дужак: Аўтар або крыніца цытаты<ref>Падрабязнейшыя звесткі аб выданні</ref>. Раздзелы «Літаратура» і «Спасылкі»У службовы раздзел «Літаратура» ўключаюць пералік кніг, артыкулаў і іншых публікацый, выкарыстаных пры напісанні артыкула. Калі вы хочаце ўключыць у раздзел літаратуру для далейшага, больш падрабязнага, вывучэння тэмы артыкула, лепш стварыць падраздзел «Літаратура для далейшага чытання» (або «Рэкамендаваная літаратура») і змясціць рэкамендаваныя матэрыялы ў ім. Рэкамендаваць лепш недзе 5—8 публікацый; калі ёсць больш, то лепш скласці спіс з каментарыямі. Як і для вэб-адрасоў, гэта павінны быць не выпадковыя публікацыі, а аўтарытэтныя ў дадзенай галіне і тыя, што ўказваюць напрамак далейшых пошукаў. Спачатку даюць спіс беларуска- і рускамоўных выданняў, затым — на іншых мовах. Раздзел «Літаратура» прызначаны для прывядзення бібліяграфічных спасылак на друкаваныя выданні. Для спасылак на публікацыі ў Сеціве існуе раздзел «Спасылкі» (гл. «Структура артыкула»). Пры гэтым друкаваныя выданні, выкладзеныя ў Сеціве, прыводзяцца ў раздзеле «Літаратура», а не ў раздзеле «Спасылкі». Бібліяграфічнае апісанне і бібліяграфічная спасылкаЧастка кнігі
Прозвішча І. пБ. Загаловак часткі // Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 20—40. — ISBN. — URL: URL Спасылка на кнігу
Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — С. 50. — ISBN. — URL: URL Апісанне кнігі
Прозвішча І. пБ. Назва кнігі. — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL Артыкул з часопіса
Прозвішча І. пБ. Назва артыкула // Назва часопіса. — Год. — Т. 1. — № 1. — С. 20—40. — ISSN. — URL: URL Кніга без аўтара
Назва кнігі / Адказны за выданне (рэдактар). — Месца: Выдавецтва, год. — 100 с. — ISBN. — URL: URL Мнагатомнае выданне
Назва выдання / Адказны за выданне. — Месца: Выдавецтва, год—год. — Т. 1—20. — ISBN. — URL: URL Бібліяграфічнае апісанне трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ 7.1—2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления (руск.). Бібліяграфічныя спасылкі трэба афармляць у адпаведнасці з ГОСТ Р 7.0.5—2008. Библиографическая ссылка. Общие требования и правила составления (руск.), з дадатковым патрабаваннем пісаць імя аўтара курсівам. Апісанне кожнага друкаванага твора робіцца ў наступнай форме:
Прыклад: Ахметов Н. С. Актуальные вопросы курса неорганической химии. — М.: Просвещение, 1991. — С. 224. — ISBN 5-09-002630-0. Зыходны код:
Афармленне ў тэксце спасылкі на выданне, ужо ўключанае ў раздзел «Літаратура», робіцца ў адпаведнасці са «Зноскамі на крыніцы са спіса літаратуры». Шаблоны для бібліяграфііТут прыведзены шаблоны бібліяграфічных апісанняў кніг, артыкулаў (частак кніг) і сайтаў, а таксама бібліяграфічных спасылак на іх.
Пры адсутнасці спасылкі на невідавочныя сцверджанніКалі ў артыкуле прыведзена нейкае невідавочнае сцверджанне, якое выклікае сумненні і не падмацавана спасылкай на крыніцу, можна ўставіць шаблоны {{крыніца?}}, {{няма АК}} або {{факт?}}, дадаўшы паметку
Такім чынам, надпіс [крыніца?] паведамляе, што адзначаны тэкст артыкула на думку аднаго з удзельнікаў трэба падмацаваць спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы. Пасля таго, як адпаведныя крыніцы ўпісаны ў артыкул, шаблон з гэтага месца тэксту трэба прыбраць. Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі, але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы, не трэба адразу ж выдаляць падазроны фрагмент, бо магчыма зараз над артыкулам нехта працуе і проста не паспеў паставіць спасылкі. Таму лепш ставіць пасля няпэўных сцверджанняў шаблон {{крыніца}}. Выдаляць няпэўную інфармацыю (без верагодных і надзейных крыніц) трэба толькі тады, калі:
Ва ўсіх астатніх выпадках выдаляць няпэўную інфармацыю лепш толькі пасля абмеркавання з аўтарамі артыкула. Калі асноўны змест артыкула ўяўляе сабой неверагодныя або няпэўныя выказванні і вы не бачыце магчымасцей палепшыць яго, артыкул трэба прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia