Іосіф Акімавіч Міроненка
Іосіф Акімавіч Міроненка (сакавік 1913, в. Юраўка, Таманскі аддзел, Кубанская воблаць, Расійская імперыя; цяпер Крымскі раён, Краснадарскі край — 10 студзеня 1944, Даманавіцкі раён, Палеская вобласць; цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (17.10.1943). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Юраўка цяпер Крымскага раёна Краснадарскага краю. На фронце з кастрычніка 1941 года. Памочнік камандзіра ўзвода процітанкавых стрэльбаў старшыня І. А. Міроненка асабліва вызначыўся ў верасні 1943 г. пры вызваленні Украіны ў баях за гарады Канатоп, Бахмач, пры фарсіраванні Сейма і Дзясны і ў баях за плацдарм на правым беразе ракі Дняпро. У канцы верасня 1943 года з першым дэсантам пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Страхалессе, удзельнічаў у адбіцці варожых контратак, знішчыў супрацьтанкавую гармату, два кулямётных разлікі праціўніка і 30 гітлераўцаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшыне Міроненка Івану Акімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў у баі пры вызваленні Беларускай ССР. Пахаваны ў вёсцы Міроненкі Калінкавіцкага раёна ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. ПамяцьУ гонар І. А. Міроненкі вёска Многаверш Калінкавіцкага раёна перайменавана ў вёску Міроненкі. ЗноскіСпасылкіІосіф Акімавіч Міроненка на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia