Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі
Іосіф Вікенцьевіч Свідзі́нскі (14 студзеня 1918, Бялынічы — 15 лістапада 1996, Белаазёрск) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяІ. В. Свідзінскі нарадзіўся ў Бялынічах (зараз гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы і курсы машыністаў паравозаў. Працаваў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. Разведчык 177-й асобнай разведвальнай роты (163-я стралковая дывізія, 34-я армія, Паўночна-Заходні фронт) яфрэйтар І. В. Свідзінскі вызначыўся ў 1943 годзе ў час разведкі абароны праціўніка ў раёне горада Кіева. З групай байцоў выявіў агнявыя кропкі праціўніка, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведдадзеныя. У 1946 годзе старшына І. В. Свідзінскі быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Белаазёрск (Брэсцкая вобласць Беларусі). Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia