Іосіф Гдалевіч Бернштэйн
Іосіф Гдалевіч Бернштэйн (17 ліпеня 1904, Пінск — 16 лютага 1966, Пінск) — удзельнік камуністычнага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся 17 ліпеня 1904 года ў Пінску. У 1921—1924 гадах працаваў на запалкавай фабрыцы ў Пінску. Быў сакратаром ячэйкі, сябрам Пінскага гаркама Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі забастовак рабочых Пінска, узначальваў работу прафсаюзаў горада. У 1927—1930 гадах — сябра Пінскага гаркама і акругкама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). У 1931 годзе скончыў Менскую нелегальную партыйную школу КПЗБ. З 1931 года — інструктар ЦК КПЗБ па Беластоцкай і Віленскай акрузе. У пачатку 1934 года — сакратар Віленскага акругкама КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся польскімі ўладамі, больш за 10 гадоў правёў у турмах. У час Заходняга паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну ствараў атрады рабочай гвардыі ў Вільні і Пінску. Пасля нападу Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны працаваў у МОПРы Узбекскай ССР. У 1944—1952 гадах — на гаспадарчай рабоце ў Пінску[1]. Памёр 16 лютага 1966 года ў Пінску. Пахаваны ў Пінску на Старых могілках. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia