Іосіф Залманавіч Фішэр
Іосіф Залманавіч Фішэр (24 лютага 1919, Мінск — 25 мая 1995, Адэса, Украіна) — фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1959), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычны факультэт, 1941), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1947—1948). Працаваў у СШ станіцы Нова-Аненская (зараз г. Новаанінскі, Валгаградская вобласць; 1941—1942, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1945—1947 і 1948—1963, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі, з 1961 — кафедры ядзернай фізікі), Адэскім дзяржаўным універсітэце (1963—1977, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі). Навуковыя інтарэсы: дакладныя рашэнні ўраўнення Эйнштэйна; пытанні тэорыі гравітацыі; фізіка вадкага стану рэчываў. Бібліягірафія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia