Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава
Адэскі нацыянальны універсітэт імя І. І. Мечнікава (АНУ) — найстарэйшая ВНУ на поўдні Украіны. З дня свайго стварэння універсітэт займае адно з вядучых месцаў у фарміраванні сістэмы адукацыі, у развіцці навуковых даследаванняў і культуры Украіны. Ён з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Украіны і разам з Кіеўскім, Харкаўскім і Львоўскім універсітэтамі фактычна вызначае стан і перспектывы развіцця адукацыі, навукі і культуры ў адукацыйнай сеткі Украіны. Займае 9-е месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў Украіны. Гісторыя Універсітэта1(13) мая 1865 года Рышэльеўскі ліцэй быў ператвораны ў Імператарскі Новарасійскі ўніверсітэт. Да 1917 года Новарасійскі ўніверсітэт скончылі каля 6 тыс. чал. У 1933 адноўлены пад назвай: Адэскі ўніверсітэт. АНУ адзіны сярод універсітэтаў Украіны, які функцыянаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны, нават знаходзячыся ў эвакуацыі. Альтэрнатыўны Адэскі ўніверсітэт функцыянаваў на акупіраванай тэрыторыі з 1942 года. Імя Мечнікава прысвоена ў 1945 годзе. За выдатныя заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў у 1965 годзе АНУ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе уключаны ў пералік вядучых універсітэтаў СССР. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia