Іосіф Майсеевіч Ліўшыц
Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (3 лютага 1904, Дзяржынск, Мінскай вобласці — 17 студзеня 1997) — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954). БіяграфіяУ 1921 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на электрамеханічны факультэт БПІ. У 1922 годзе пасля закрыцця БПІ быў пераведзены на агранамічны факультэт зноў арганізаванага Мінскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова з вучобай працаваў электрамеханікам і кінамеханікам у арцелі інвалідаў і кінатэатра «Спартак». У 1924 годзе пераехаў у г. Горкі і стаў працаваць выкладчыкам матэматыкі сярэдняй рускай школы. У гэтым жа годзе быў залічаны студэнтам інжынерна-меліярацыйнага факультэта Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 года — акадэмія) з залікам усіх здадзеных у Мінску дысцыплін. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). У 1929 годзе быў накіраваны на працу ў Мінск на пасаду выкладчыка гідралогіі і гідраўлікі. Адначасова працаваў у Наркамземе па арганізацыі «Адзінай гідраметрычнай службы Беларусі» (Гідраметкамітэт). У 1930 годзе быў пераведзены ў зноў арганізаваны Навукова-даследчы інстытут па гідралогіі. Кандыдат тэхнічных навук (1935), дацэнт. У 1938—1941 гадах — дэкан торфамеліярацыйнага факультэта БПІ. У жніўні 1941 года па распараджэнні СНК СССР быў залічаны дацэнтам кафедры геафізікі і геалогіі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У кастрычніку 1941 года Варонежскі ўніверсітэт спыніў сваю працу ў сувязі з эвакуацыяй, і Іосіф Майсеевіч з’ехаў да сям’і ў г. Кзыл-Арда. Са снежня 1941 года па чэрвень 1942 года працаваў інжынерам Кызылардзінскага Аблвадгаса па пошуку крыніц водазабеспячэння ў Кызылкумах. У гэты час ён даведаўся, што ў Мінскім гета была растраляна яго сям’я (маці, бацька і чатыры сястры). У кастрычніку 1942 года быў накіраваны ў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыіі сельскай гаспадаркі і ў эвакуіраваны Маскоўскі гідраміліярацыйны інстытут (МДМІ). У МДМІ быў прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры «Гідраўліка». У 1943 годзе МДМІ быў рээвакуіраваны ў Маскву, дзе І. Ліўшыц працаваў да 1945 года. Адначасова працаваў у секцыі водагаспадарчых праблем АН СССР. У 1945—1978 гадах зноў працаваў у БПІ (у 1955—1962 гадах — загадчык кафедры), у 1948—1953 гадах у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН БССР. З 1966 года член Навуковага савета па праблемах Палесся. Праводзіў навуковыя даследванні па гідралогіі рэк і забалочаных тэрыторый, водным балансе Беларусі. Аўтар навуковых і навукова-метадычных работ. У 1954 годзе прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР. Узнагароды
Працы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia