Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч
Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч (нар. 28 жніўня 1937, Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1966 года навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1971 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1980—2005 гадах дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі. Са студзеня 2006 года загадчык аддзела ўрадлівасці глебаў і лабараторыяй маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі гэтага інстытута. Міжнародная прэмія саюза вытворцаў калію (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў». Асноўныя працы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia