Іосіф Фадзеевіч Лочмель

Іосіф Фадзеевіч Лочмель
Дата нараджэння 1907
Дата смерці 1942
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя і гістарыяграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Іосіф Фадзеевіч Лочмель (19071942) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1935—1941 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.

Погляды

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа. Прыйшоў да высновы, што нацыянальнае і рэлігійнае прыгнечанне беларускага народа з боку польскіх паноў выклікала яго імкненне да ўз’яднання з Расіяй, аб’яднання ў адзіную плынь нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу народных мас Беларусі. Сялянскі рух пачатку 1860-х гадоў і паўстанне 1863-1864 звязваў з сялянскай рэформай 1861. Лічыў Кастуся Каліноўскага найбольш радыкальным правадыром паўстання, выразнікам і абаронцам інтарэсаў прыгнечанага сялянства. Даследаваў барацьбу сялянскага народа супраць польскіх акупантаў у грамадзянскую вайну.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya