Іраіда Восіпаўна Царук
Іраіда Восіпаўна Царук (у дзявоцтве Прытыцкая; 28 студзеня 1928, в. Гаркавічы, Беластоцкае ваяводства — 19 чэрвеня 2019) — беларуская гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1977). Сястра дзяржаўнага дзеяча БССР Сяргея Прытыцкага. БіяграфіяНарадзілася 28 студзеня 1928 года ў вёсцы Гаркавічы (Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і з 6 дзяцей (адзін з братоў — палітык Сяргей Прытыцкі). У кастрычніку 1939 года выехала ў Беласток да брата Сяргея, які ў той час быў намеснікам старшыні Беластоцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзе вучылася да ліпеня 1941 года. З нападам Германіі на СССР эвакуявался ў Саратаўскую вобласць РСФСР, дзе змешчаная ў дзіцячы дом. Па заканчэнні вайны пераехала да Сяргея Прытыцкага ў Маскву, дзе скончыла рамеснае вучылішча па спецыяльнасці токара-фрэзероўшчыка[1]. У 1948 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1953 годзе. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам Царуком[2], таксама студэнтам гістарычнага факультэта. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 годзе. З 1957 года па 1963 год працавала ў Мінскім гарадскім камітэце і абласным камітэце Камуністычнай партыі. У кастрычніку 1963 года пераведзена на працу ў БДУ, на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[3]. У 1976 годзе абараніла доктарскую дысертацыю[4], у 1978 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі. У 1973 годзе выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 года. У 1983 годзе узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 года, да выхаду на пенсію[5]. Памерла 19 чэрвеня 2019 года. Навуковая дзейнасцьДаследавала пытанні палітычнай гісторыі XX ст., нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, разгортвання нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд[6]. Напісала ўспаміны пра С. В. Прытыцкага. Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia