Іраікамічная паэма

Першае выданне паэмы Алесандра Тасоні «Скрадзенае вядро» (1624).

Іраікамічная альбо, радзей, героікамічная паэма (фр.: Héroï-comique) — адзін з кшталтаў бурлескнай паэзіі эпохі класіцызму, поруч з травесціяй. У іраікамічнай паэме простыя побытавыя тэмы апісваюцца узвышанай эпічнай мовай, і на гэтай стылістычнай неадпаведнасці будуецца камічны эфект (прынцып травесціі адваротны: высокія класічныя тэмы апісваюцца зніжанай мовай).

Раннім узорам такога камічнага эфекту была антычная «Вайна жаб і мышэй». Класіцыстычны жанр іраікамічнай паэмы распрацаваны ў XVII ст. італьянскімі паэтамі Алесандра Тасоні і Франчэска Брачаліні. Пазней да яго звярталіся, у прыватнасці, Буало ў французскай літаратуры, Поўп у англійскай, Красіцкі ў польскай.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya