ТравесціяТравесці́я[1], травесці[1] — камічны жанр, кшталт бурлеску, заснаваны на зніжэнні высокіх хрэстаматыйных узораў класічнай паэзіі, міфалагічных або біблейскіх сюжэтаў. Узнікла ў новы час як рэакцыя на класіцызм з яго культам антычнасці і пагардай да народнай культуры. Характэрныя рысы травесці: агрубленне класічнага сюжэта, напаўненне яго бытавымі рэаліямі свайго часу, выкарыстанне самых нізкіх моўных пластоў, у тым ліку дыялектаў. Асабліва часта травесціравалася «Энеіда» Вергілія: у Францыі — П. Скарон (XVII стагоддзе), у Аўстрыі — А. Блумаўэр (XVIII стагоддзе), у Расіі — М. Осіпаў (канец XVIII стагоддзя), на Украіне — І. Катлярэўскі (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзя); у Расіі мела таксама поспех травесційная паэма В. Майкава «Елісей, або Раздражнёны Вакх» (XVIII стагоддзе). У беларускай літаратуры прыёмам зніжэння карысталіся аўтары сатырычных твораў XVII—XVIII стагоддзяў («Прамова Мялешкі», «Казанне руске», «Уваскрэсенне Хрыстова» і інш.). Лінію травесційных «Энеід» працягвае «Энеіда навыварат». Рысы травесці мае таксама паэма «Тарас на Парнасе». Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia