Ірына Васільеўна Ятчанка
Ірына Васільеўна Ятчанка (нар. 31 кастрычніка 1965, Гомель) — беларуская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2003 года і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000). БіяграфіяТрэніравалася пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сіўцова. Замужам за беларускім кідальнікам молата Ігарам Астапковічам. Сын — баскетбаліст Антон Астапковіч. Удзельніца пяці запар летніх алімпіяд (1992—2008). Асабісты рэкорд — 69 м 14 см (2004). Уладальніца лепшага выніку сезона ў свеце ў кіданні дыска (2004). Стала паказваць свае лепшыя вынікі ва ўзросце за 30 гадоў: чэмпіёнкай свету стала ва ўзросце 37 гадоў, а другую алімпійскую бронзу выйграла ў 38, у тым жа сезоне ўстанавіла свой асабісты рэкорд. У фінале афінскай Алімпіяды 2004 года Ятчанка нават лідзіравала некаторы час з вынікам 66 м 17 см, але затым яе абышлі грачанка Анастасія Келесіду (66,68) і расіянка Наталля Садава (67,02). У 2012 годзе была пазбаўлена бронзавай узнагароды Афін за выкарыстанне допінгу. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia