Ірына Віктараўна Магучая
Ірына Віктараўна Магучая (22 верасня 1963, Віцебск — 4 чэрвеня 2010) — беларуская мастачка. БіяграфіяУ 1987 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1997 года — член Беларускага саюза мастакоў. Жыла ў Віцебску. Жонка мастака Алеся Мемуса. ТворчасцьПрацавала ў тэхніцы станковага жывапісу і графікі. Сярод твораў: «Аўтапартрэт» (1986), «Надзея» (1987), «Адпачынак пад вярбой» (1989), «Партрэт Валянціны» (1990), «Вандроўнік у белай вопратцы» (1991), «Дзень нараджэння» (1991), «Сон каралевы» (1991), «Фея ночы» (1991), «Сустрэча» (1991), «Рымская ноч» (1992), «Парыжанка» (1993), «Тэатр» (1994), «Балтазар» (1994), «Партрэт мастака А. Мемуса» (1994), «Перад святам» (1994), «Карункі» (1995), «Акцёры» (1996), «Дзеці і маскі» (1996), «Свята ў верасні» (1997), «Балада» (1997), «Дзень паўліна» (2002) і інш. Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Грэцыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, у музеях г. Хале (Германія) і г. Афіны (Грэцыя). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia