Ірына Уладзіміраўна Кандраценя

Ірына Уладзіміраўна Кандраценя
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі

Ірына Уладзіміраўна Кандраценя — беларуская мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук (2003).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ў 1976 годзе. З 1990 па 2007 год працавала малодшым, а затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі. У 2003 годзе атрымала вучоную ступень кандыдата філалагічных навук. З 2008 года працуе вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

У 2006—2023 гадах выконвала абавязкі вучонага сакратара Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў: словаўтварэнне, супастаўляльнае мовазнаўства, тэрміналогія[1].

Узнагароды

Лаўрэат Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011). Лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі садружнасці» (2023), заснаванай Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД[1].

Выбраныя публікацыі

Манаграфіі

  • Нулявая суфіксацыя ў сістэме беларускага словаўтварэння / І. У. Кандраценя. — Мінск : Беларус. навука, 2009. — 207 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях і слоўніках

  • Кондратеня, И. В. Суффиксальное словообразование имен существительных // Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование / А. В. Андреева [и др.]; науч. ред.: А. А. Лукашанец, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., фил. «Ин-т языка и лит. им. Якуба Коласа и Янки Купалы». — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 154—216.
  • Компьютерные языковые ресурсы на материале специальной лексики белорусского языка : моногр. / Л. В. Рычкова [и др.] под науч. ред. Л. В. Рычковой. — Гродно : ГрГУ, 2013. — 185 с. (разделы 1.1 — С. 12-50; 1.2. — С. 50-62; 2.3. — С. 77-82; приложение 1 — С. 109—184).
  • Кондратеня, И. В. Лексико-семантические поля «Эмоции» / «Эмоцыi» / И. В. Кондратеня // Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост. О. Г Ванкевич, И. В. Елынцева, И. В. Кондратеня [и др.]: науч. ред. О. М. Николаева. — Минск : Беларуская навука, 2023. — С. 782—1220.
  • Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г Ванкевич, [и др.]; науч. ред. И. В. Елынцева, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. — Минск : Беларуская навука, 2024. — С. 246—312.

Кніжныя выданні

Крыніцы

  1. а б в г Кандраценя Ірына Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya