Ірына Юр’еўна Варанкова

Ірына Юр’еўна Варанкова
Дата нараджэння 1950
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, ваенны гісторык
Месца працы
Альма-матар

Ірына Юр’еўна Варанкова (нар. 1950, Мінск) — беларускі гісторык, спецыялістка ў галіне ваеннай гісторыі Беларусі і музеязнаўства.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1950[1] годзе ў Мінску[2].

У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна.

З 1972 па 2004 год працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1995 года — намесніцай дырэктара па навуковай працы[2].

З 2005 года — навуковая супрацоўніца аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтарка больш як 60 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Беларусь і вайна ў Іспаніі (1936—1939 гг.)». Сфера навуковых інтарэсаў: ваенная гісторыя Беларусі, гісторыя Другой сусветнай вайны, музеязнаўства[2].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya