Ісаак Юльевіч Бароўскі

Ісаак Юльевіч Бароўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лістапада 1921(1921-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1991(1991-03-05) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Уплыў Леў Маркавіч Лейтман[d], Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Аляксандр Пятровіч Мазалёў
Член у

Ісаак Юльевіч Баро́ўскі (18 лістапада 1921, Віцебск — 5 сакавіка 1991) — беларускі савецкі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лістапада 1921 года ў Віцебску. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1941 г. Вучыўся ў Л. Лейтмана, У. Хрусталёва, А. Мазалёва[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння жыў і працаваў у Новасібірску, самастойна навучаўся па праграме Акадэміі мастацтваў. У 1959—1962 гг. І. Ю. Бароўскі разам з мастакамі Новасібірска прымаў удзел у афармленні павільёна на ВДНГ у Маскве. З 1962 г. жыў у Віцебску[2].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[1].

Памёр 5 сакавіка 1991 года[1].

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў графіцы[1].

Асноўныя творы: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, І. Сасновіка, Г. Шутава, Д. Райцава, Г. Нікалаевай, М. Каца, Ю. Пэна, В. Анішчанкі, М. Ждан, П. Клімкова, кампазіцыі «Маладая калгасніца», «Медсястра»; пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ля возера», «Ралля»; нацюрморты «Хлеб», «Астры»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Бароўскі Ісак Юльевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. Елена Алимова. Он был образцом интеллигентности. (руск.)

Літаратура

  • Бароўскі Ісаак Юльевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 299.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya