Ісландскі ўніверсітэт
Ісландскі ўніверсітэт (ісл.: Háskóli Íslands) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Рэйк’явіку. Агульная характарыстыкаЗнаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, на беразе возера Т’ёрнін. За першы год дзейнасці былі залічаны 45 студэнтаў. На сённяшні дзень навучаюцца каля 13 650 студэнтаў на 11 факультэтах. З’яўляецца самым буйным універсітэтам краіны. Архітэктар сучаснага будынка — Гуд’ёўн Самуэльсан. У дадатак да асноўных факультэтаў існуе мноства навукова-даследчых інстытутаў пры ўніверсітэце. У іх працуюць каля 281 вучоных і адміністратараў. Рэктар — Крысцін Інгольвсдоцір (Kristín Ingólfsdóttir). Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы — Утрэхцкая сетка. Факультэты
Вядомыя выпускнікі
ФінансаваннеУніверсітэт Ісландыі з’яўляецца дзяржаўным і фінансуецца з бюджэта краіны. Установа не бярэ плату за навучанне акрамя невялікай платы за рэгістрацыю. Для пражывання студэнтаў Універсітэт дазваляе ім працаваць не поўны працоўны дзень альбо дае крэдыты на ільготных умовах. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia