Ісландская мова
![]() Ісландская мова (ⓘ) — Германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моў. ПашырэннеПашырана ў Ісландыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША. Колькасць носьбітаў - прыкладна 300 000 чалавек. ПісьменнасцьІсландская мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й пал. ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі з'явіліся ў ХVI ст. Ісландскі алфавіт складаецца з 32 літар:
ДыялектыДыялектных адрозненняў амаль няма. ГісторыяУ ХІІ-ХІІІ ст. фаналагічная сістэма амаль не адрознівалася ад фаналагічнай сістэмы нарвежскай мовы. З таго часу ў ісландскай мове адбыліся значныя фанетычныя змены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасць толькі глухіх выбухных і інш.) У 1584 годзе Гудбрандур Торлаксан ажыццявіў першае поўнае выданне на ісландскай мове. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia