Іслас-дэ-ла-Баія
Іслас-дэ-ла-Баія (ісп.: Islas de la Bahía) — група астравоў у Карыбскім моры. Уваходзяць у склад Гандураса. Агульная плошча — 261 км². Насельніцтва (2005 г.) — 43 018 чал. Геаграфія![]() Астравы Іслас-дэ-ла-Баія месцяцца на падводным падняцці вулканічнага паходжання, на якім знаходзіцца працяглы Карыбскі каралавы бар’ерны рыф, другі па даўжыні ў свеце пасля Вялікага бар’ернага рыфа ў Аўстраліі. Суша складзена пераважна вапнякамі. Клімат марскі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29 °C, аднак некалькі разоў у год можа паніжацца да 18-20 °C. З мая да верасня вельмі вільготна, сярэдняя колькасць ападкаў рэдка перавышае 100 мм у месяц, у зімовую пару дасягае 600 мм у месяц. ПрыродаФлора астравоў адрозніваецца разнастайнасцю. Захаваліся першародныя лясы і зарасці манграў на ўзбярэжжы. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, кажанамі, чарапахамі, грызунамі, у тым ліку рэдкім эндэмічным відам агуці. Шмат птушак. Добра захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа. ГісторыяАстравы адкрыты ў 1502 г. Хрыстафорам Калумбам. Доўгі час з’яўляліся прыбежышчам піратаў. Уціла — адзін з прэтэндэнтаў лічыцца востравам, на якім жыў Рабінзон Круза. У канцы XVIII ст. брытанцы перасялілі на востраў Раатан карыбаў з Малых Антыльскіх астравоў. У XIX ст. на Іслас-дэ-ла-Баія з’явіліся выхадцы з астравоў Кайман. У нашы дні нашчадкі перасяленцаў складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджаны мясцовыя гаворкі англійскай і іспанскай моў, а таксама мова гарыфунаў. У 1823 г. Іслас-дэ-ла-Баія фармальна ўвайшлі ў склад Гандураса. Аднак у 1841 г. на іх быў усталяваны кантроль Вялікабрытаніі. У 1852 г. адміністрацыйна далучаны да Ямайкі. У 1859 г. Вялікабрытанія пагадзілася перадаць астравы пад юрысдыкцыю Гандураса. У 1861 г. гандураскі ўрад прызначыў на Іслас-дэ-ла-Баія сваю адміністрацыю. Напрыканцы XIX стагоддзя на некаторых астравах Іслас-дэ-ла-Баія сфармавалася супольнасць людзей з высокай доляй носьбітаў сіндрому Ушэра, якія нараджаюцца з парушэннямі слыху, а з цягам жыцця губляюць і зрок. Унутры гэтых суполак развілася вясковая жэставая мова Іслас-дэ-ла-Баія, якая таксама мае тактыльную мадальнасць для камунікацыі са слепаглухімі людзьмі[1]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia