Іспанская арганізацыя прафсаюзаў
Іспанская арганізацыя прафсаюзаў (ісп.: Organización Sindical Española), гэтак жа вядомая як Вертыкальны прафсаюз (ісп.: Sindicato Vertical) — адзіны легальны прафсаюз у франкісцкай Іспаніі. Апазіцыйныя рэжыму Франка прафсаюзы, такія як анархічная Нацыянальная канфедэрацыя працы і сацыялістычная Усеагульная канфедэрацыя працы былі забароненыя, а ўступленне ІАП было абавязковым для ўсіх працуючых грамадзян Іспаніі[1]. ІАП была заснавана ў 1940 годзе згодна з законам «аб прафсаюзным адзінстве»[2]. З заканчэннем існавання франкісісцкай дзяржавы Іспанская арганізацыя прафсаюзаў пачала губляць свой уплыў, а нелегальныя прафсаюзы, наадварот, павялічылі сваё прадстаўніцтва на прадпрыемствах, што ў канчатковым выніку і прывяло да закрыцця ІАП у 1977 годзе пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia