Усеагульная канфедэрацыя працы (Іспанія)
Усеагульная канфедэрацыя працы (УКП) (ісп.: Confederación General del Trabajo (CGT)) — федэрацыя прафсаюзаў у Іспаніі. УКП узнікла ў выніку расколу ў анархісцкай Нацыянальнай канфедэрацыі працы (НКП). У 1979 годзе на першым з’ездзе НКП пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі ўзніклі прынцыповыя рознагалоссі наконт структурнай арганізацыі прафсаюза, у прыватнасці па пытанні выбараў у кіруючыя органы прафсаюза. Такія выбары дазваляюць іспанскім працоўным кожныя чатыры гады абіраць дэлегатаў прафсаюзаў у завадскія камітэты. Некаторыя лічылі гэта адраджэннем анарха-сіндыкалізму, але больш артадаксальныя сябры арганізацыі лічылі такія выбары «дзяржаўным умяшаннем у адносіны паміж працай і капіталам». Акрамя таго, такія выбары прадугледжваюць атрыманне дзяржаўнага фінансавання для іх правядзення. У выніку расколу ў 1979 годзе з’явіліся дзве Нацыянальныя канфедэрацыі працы. Аднак, але ў 1989 годзе артадаксальная Нацыянальная канфедэрацыя працы перамагла ў судзе і атрымала поўнае права на імя НКП, а фракцыя, якая адкалолася, у сваю чаргу ўзяла назву Усеагульная канфедэрацыя працы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia