Ісык-Куль
Ісык-Куль (кірг.: Ысык-Көл, Гарачае возера) — бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м. Плошча паверхні 6236 км² (па іншых даных 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 668 м. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя з іх Джэргалан і Цюп. Берагі возера расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпература вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6 ‰). Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыццяўляецца суднаходства. Асноўныя парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На Iсык-Кулі размешчаны курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М. Пржавальскага. Развіваецца турызм. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia