Ісык-Кульская катлавіна

Ля возера Ісык-Куль

Ісык-Кульская катлавіна (кірг.: Ысык-Көл ойдуңу) — горная катлавіна на поўначы Цянь-Шаня, у Кыргызстане.

Катлавіна абмежавана з поўначы хрыбтом Кюнгёй-Ала-Тоо, з поўдня хрыбтом Тэрскей-Ала-Тоо. Дно занята возерам Ісык-Куль. Даўжыня 240 км, шырыня да 90 км.

Ісык-Кульская катлавіна ўяўляе сабой сінклінальны прагін, ускладнены разломамі. Вялікая сейсмічнасць. На ўсходзе радовішчы каменнага вугалю (Джэргалан), на паўднёвым усходзе — тэрмальныя мінеральныя крыніцы (Джэты-Агуз, Ак-Суу). У рэльефе перадгорнай раўніны вылучаюцца азёрныя тэрасы, перадгорныя і ўнутрыкатлавінныя ўзвышшы. Схілы гор з цяснінамі. Да возера з гор цякуць шматлікія рэкі (больш за 50). У заходняй частцы катлавіны клімат засушлівы (менш за 200 мм ападкаў за год), ландшафты пустынныя і паўпустынныя; ва ўсходняй частцы ападкаў да 500 мм (у гарах да 800 мм), пераважаюць стэпы, на схілах гор — лясы з цяньшанскай елкі, вышэй — субальпійскія і альпійскія горныя лугі, вышэй 3500 м — ледавікі і снежнікі.

Важны збожжавы і жывёлагадоўчы раён. У прыбярэжнай паласе размяшчаецца група бальнеакліматычных курортаў. У межах катлавіны знаходзіцца Ісык-Кульскі запаведнік.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya