Італьянскі саюз барацьбы
![]() Італьянскі саюз барацьбы (італ.: Fasci Italiani di Combattimento) — палітычная арганізацыя Італіі, створаная Б. Мусаліні 23 сакавіка 1919. У 1921 арганізацыя была пераўтворана ў Нацыянальную фашысцкую партыю. 23 сакавіка 1919 у клубе Прамыслова-камерцыйнага саюза на плошчы Сан-Сеполкро (Мілан) быў праведзены ўстаноўчы з'езд «Саюза барацьбы»[1]. Адным з галоўных пунктаў Устаноўчага маніфеста было патрабаванне аб анексіі Фіўмэ і Далмацыі. Адначасова «Саюз барацьбы» выступіў прыхільнікам усеагульных выбараў, 8-гадзіннага рабочага дня, за ўдзел рабочых у тэхнічным кіраўніцтве прадпрыемствамі, аднаразовага прагрэсіўнага падатку на капітал і секвестра 85 % ваенных прыбыткаў, нацыяналізацыі ўсіх ваенных прадпрыемстваў[2]. Газета «Il Popolo d'Italia» пісала:
19 ліпеня 1919 Б. Мусаліні заявіў, што фашысты ў залежнасці ад абставін звяртаюцца «да супрацоўніцтва класаў, барацьбе класаў і экспрапрыяцыі класаў»[4]. Першапачаткова «Саюз барацьбы» выступаў выключна як гарадскі рух.
, — пісала газета Il Popolo d'Italia ў ліпені 1919. Аднак прыкладна з сярэдзіны 1920 фашысты ўсё часцей сталі звяртацца да праблем, якія хвалявалі італьянскае сялянства[5]. Падчас хваляванняў на глебе голаду летам 1919 «Саюз барацьбы», праз сваю газету абвяшчаў, што
[6]. Сацыял-ліберальная газета «Corriere della Sera» пісала, што адна група італьянскай буржуазіі мае
Іншая група
Выкарыстоўваючы розныя дзеянні, фашысты звярталіся і да радыкальных метадаў — тэрору. Так, за першае паўгоддзе 1921 фашысты разграмілі 726 памяшканняў дэмакратычных арганізацый. Аб'ектамі тэрору былі арганізацыі, размешчаныя галоўным чынам у сельскай мясцовасці, у раёнах дзе найбольш моцныя былі пазіцыі камуністычных і сацыял-дэмакратычных арганізацый. З агульнай колькасці разгромленых памяшканняў арганізацый больш за палову даводзілася на даліну ракі По (276) і Таскане. У гарадах пагромаў, з удзелам фашыстаў, было менш. Так за аналагічны перыяд у гарадах было разгромлена 141 памяшканне арганізацый[8]. Была створана цэлая сетка палітычных арганізацый «Саюза барацьбы». На 1-м кангрэсе было прадстаўлена 22 мясцовых «фашы», якія налічвалі каля 17 тыс. членаў[9]. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1919 «Саюз барацьбы» не атрымаў ні аднаго мандата[10]. Кангрэсы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia