Далмацыя![]() Далма́цыя — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Балканскага паўвострава уздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора. Уключае ў сябе тэрыторыі сучасных Харватыі, Чарнагорыі, Босніі, Сербіі і паўночны ўскраек Албаніі. Назва паходзіць ад назвы ілірыйскага племя далматаў, якое жыло тут у I тысячагоддзі да н.э. Гісторыя ДалмацыіАнтычнасць![]() На ўзбярэжжы Ілірыі рана пасяліліся грэчаскія каланісты. У 229 годзе да н. э. пачалося рымскае ўварванне (дзве Ілірыйскія вайны, 229—228 і 219 да н. э.). У 10 годзе н.э. Ілірыя была падзелена на правінцыі Панонія (будучая Панонская Харватыя) і Далмацыя. У 297 годзе з Далмацыі была выдзелена правіцыя Praevalitana. СярэднявеччаПасля падзення Заходняй Рымскай імперыі Далмацыю захапілі готы. У 481 годзе ў Далмацыі правіў Адаакр, затым Тэадарых. Візантыйцы неаднаразова ваявалі з готамі, а затым на Балканскі паўвостраў уварваліся славяне. ![]() Візантыя арганізоўвае населеныя пункты, якія захаваліся пад яе ўплывам ў фему — ваенна-адміністрацыйную адзінку. Цэнтрам фемы Далматыя (грэч. Θέμα Δαλματίας) быў горад Задар. Аднак асноўную частку ранейшай Далмацыі кантралявалі менавіта славяне — сербы і харваты, яны ствараюць першыя далмацкія княствы. У 1-й палове X ст. значную частку Далмацыі далучыў да сваіх уладанняў харвацкі кароль Таміслаў I. У 1102 годзе Харвацкае каралеўства далучылася да асабістай уніі з Венгрыяй. У пачатку XI стагоддзя астравы і ўзбярэжжа захапіла |Венецыя. Такім чынам, Далмацыя была падзелена паміж Баснійскім і Сербскім каралеўствамі, Венгрыяй і Венецыяй. У XVI ст. унутраныя вобласці Далмацыі былі захопленыя Асманскай імперыяй Новы часУ 1797 годзе па выніках міру ў Кампа Форміа не акупаваная Асманскай імперыяй частка Далмацыі была перададзена Аўстрыі, а крыху пазней заваявана Напалеонам. Яна была ўключана ў склад Ілірыйскіх правінцый — невялікага правобразу будучай Югаславіі. Пасля паражэння Напалеона гэтыя землі трапілі пад прамое праўленне Аўстрыі, пад якім і заставаліся да 1918 года Хоць у Далмаціі і ўзнікалі некаторыя рэгіянальныя рухі пасля распаду першай і другой Югаславіі, усё ж яна так ніколі і не змагла дамагчыся статуту аўтаномнай правінцыі. Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia