Ітуры (правінцыя)
Ітуры (фр.: Ituri) — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны. ГеаграфіяДа канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Значную частку тэрыторыі пакрывае трапічны лес Ітуры. НасельніцтваНасельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005)[1]. Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см[2]. Флора і фаунаУ правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы. Фотагалерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia