Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга (фр.: République démocratique du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, на поўнач і поўдзень ад экватар. Па плошчы (2345,4 тыс. км²) — другая (пасля Алжыра) дзяржава Афрыкі. Мяжуе на поўначы з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, на ўсходзе Угандай, Руандай, Бурундзі, Танзаніяй (з апошнімі дзвюма — на возеры Танганьіка), на поўдні з Замбіяй, Анголай, Рэспублікай Конга. Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга моцна аддаленая ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна і выходзіць да яго толькі вузкім калідорам ўздоўж ракі Конга з партамі Бома і Матады пры яе вусці. ГісторыяНайстаражытным насельніцтвам Конга былі пігмеі. У II тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалі міграваць земляробчыя плямёны банту, якія прынеслі з сабой земляробства, металургію і стварылі першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Найбольш значным сярод іх было каралеўства Конга, якое, ўзнікла каля XIV стагоддзя. Пад канец XV ст. у вусці ракі Конга з’явіліся партугальцы. Асноўным прыбыткам Конга стаў гандаль рабамі з еўрапейскімі краінамі, асабліва з Партугаліяй. Кангалезскія рабы выкарыстоўваліся на плантацыях Амерыкі. У 1876 годзе ў краіну праніклі бельгійцы. У 1908 годзе краіна стала калоніяй Бельгіі. У 1959 годзе Нацыянальны рух Конга чале з Патрысам Лумумбай выйграў выбары ў мясцовы парламент, 30 чэрвеня 1960 года краіна атрымала незалежнасць пад імем Рэспубліка Конга. З 27 кастрычніка 1971 года перайменавана ў Заір. Пасля звяржэння дыктатуры Мабуту Сесе Секо ў 1997 годзе краіна атрымала сучасную назву. Прыродна-рэсурсны патэнцыял![]() Большая частка краіны (цэнтральны і паўночна-заходні раёны) займае шырокая ўпадзіна Конга. Самы нізкі ўчастак упадзіны, яе дно, уяўляе сабой плоскую багністую раўніну, якую перасякаюць шырокія рэчышчамі рэк Конга, Убангі, Касаі, Санкуру, Лукуга. У паніжэннях раўніны нямала азёр, найбольш буйныя з якіх — Ма́і-Ндо́мбе[2] і Тумба. Упадзіна Конга і прылеглы да яе пояс плато з усіх бакоў акружаны пласкагор'ямі і градамі гор, адасобленыя вяршыні якіх дасягаюць вышыні 800—1000 м над узроўнем мора. Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга багатая на разнастайныя карысныя выкапні. У гэтых адносінах краіна адносіцца да ліку самых багатых не толькі ў Афрыцы, але і ў свеце. У нетрах краіны змешчаны велізарныя запасы поліметалічных руд (перш за ўсё медна—кобальтавых і медна—цынкавых), касітэрыту (волава), рэдкіх металаў (танталу і ніобію, літыю, германію і інш), сыравіны для чорнай металургіі (марганец, жалезныя руды, легіравальныя металы), каштоўных металаў. Тут размяшчаюцца найбуйнейшыя ў свеце радовішчы тэхнічных алмазаў, адкрыты баксіты. З паліўна-энергетычных рэсурсаў варта адзначыць патэнцыйныя запасы гідраэнергіі, радовішчы вугалю, нафты і прыроднага газу. Асабліва насычаны прыроднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход краіны — правінцыя Катанга, дзе сканцэнтраваны буйныя запасы меднай, кобальтавай, марганцавай руды, уранініты. Гэта кангалезская частка Меднага поясу, працягласцю больш за 360 км. На ўсходзе здабываецца золата і алавянныя руды, маецца каменны вугаль, на поўдні — алмазы. На акіянскім шэльфе выяўленыя радовішчы нафты. Нацыянальны парк Салонга. У Конга самая густая рачная сетка ў Афрыцы і велізарныя запасы гідраэнергіі. Больш за палову тэрыторыі занята вечназялёнымі лясамі, якія даюць каштоўную вырабную драўніну. На поўдні пераважаюць паркавыя саванны. Насельніцтва![]() Насельніцтва ДРК адрозніваецца вялікай этнічнай складанасцю. Карэннае насельніцтва належыць да двух расавых груп: экватарыяльнай і пігмейскай. У краіне звыш 300 плямёнаў і народнасцяў. Рассяленне жыхароў нераўнамернае: раёны саванны, якія займаюць перыферыйныя часткі краіны, маюць высокую шчыльнасць, але найбольшая люднасць назіраецца па ніжнім цячэнні р. Конга. Пераважае сельскае насельніцтва (звыш 70 %). Колькасць насельніцтва — 66,5 мільёнаў чалавек (адзнака на ліпень 2008). Гадавы прырост — 3,2 %. Нараджальнасць — 43 на 1000. Смяротнасць — 11 на 1000. Дзіцячая смяротнасць — 83 на 1000. Сярэдняя працягласць жыцця — 52 гады ў мужчын, 56 гадоў у жанчын. Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 4,2 % (ацэнка 2003 года). Пісьменнасць — 81 % мужчын, 56 % жанчын. Этнічны склад: больш за 200 плямёнаў, галоўным чынам банту; чатыры найбуйных племя — манга, лубу, конга і мангбету-азандэ разам складаюць 45 % насельніцтва. Мовы: французская (афіцыйная), лінгала (мова міжэтнічных зносін), кінгвана (дыялект суахілі), кіконга, чылуба. ЭканомікаХоць жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга адны з самых бедных у свеце па ВНП на душу насельніцтва (каля $ 200 на жыхара), па прыродных багаццях гэта адна з найбагацейшых краін свету: кошт мінеральных рэсурсаў ацэньваецца ў 24 трыльёны даляраў[3][4][5]. У параўнанні з сярэдзінай 1980-х гадоў эканоміка краіны значна скарацілася. У момант атрымання незалежнасці (ў 1960 годзе) ДР Конга была другой (пасля Паўднёва — Афрыканскай Рэспубліцы) па прамысловым развіцці краінай Афрыкі праз развітую здабыўную прамысловасць і адносна эфектыўны аграрны сектар[6]. Узброеныя канфлікты, якія пачаліся ў 1996 годзе (Першая кангалезская вайна, Другая кангалезская вайна) значна паменшылі памеры эканомікі і прыбыткі бюджэту, прывялі да павелічэння знешняга доўгу. Войны і звязаныя з імі голад і хваробы прывялі да смерці больш за пяць мільёнаў чалавек. Ад недаядання пакутуе прыкладна дзве траціны насельніцтва краіны. Дэмакратычная Рэспубліка Конга — краіна з аграрна-сыравіннай эканомікай, якая спалучае адсталую спажывецкую і высокатаварную плантацыйную сельскую гаспадарку, арыентаваную на экспарт з буйной прамысловасцю па здабычы і перапрацоўцы мінеральнай сыравіны, прызначанай таксама для вывазу. Аснова прамысловасці ДРК — горназдабыўныя галіны і каляровая металургія. Конга займае першае месца ў свеце па здабычы кобальту (70 % сусветнага вытворчасці) і тэхнічных алмазаў (30 % сусветнай здабычы). Выплаўляецца значная колькасць медзі, кобальту і іншых металаў. Галоўны раён горназдабыўной прамысловасці і каляровай металургіі — Правінцыя Верхняя Катанга. Гэта кангалезская частка Меднага поясу. Вядучыя вытворчыя цэнтры — Лубумбашы, Калвезі. З патрэбамі гэтых галін звязана развіццё энергетыкі краіны, аснову якой складаюць ГЭС. Сельская гаспадарка знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця і не забяспечвае патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання. У аграрным сектары занята звыш 3/4 эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. На экспарт вырошчваюцца алейная пальма, каучуканосы, бавоўнік, кафейнае і какававае дрэвы. Жывёлагадоўля прадстаўлена слаба. ТранспартАгульная працягласць чыгунак перавышае 5 тыс. км. Па 400—кіламетровай чыгунцы, якая злучае сталіцу з портам Матады, ідуць асноўныя знешнегандлёвыя грузапатокі краіны. Цэнтр горнапрамысловага раёна Лубумбашы звязаны чыгункамі з трыма замежнымі партамі — Бейра (Мазамбік), Лабіту (Ангола), Кейптаўн (ПАР). Даўжыня аўтамабільных дарог — 145 тыс. км, у тым ліку 2,4 тыс. км асфальтаваных. Дарогі значна зношаныя. Працягласць ўнутраных суднаходных шляхоў — 16 тыс. км. Для многіх раёнаў краіны адзіным відам зносін ёсць паветраны транспарт. Галоўная асаблівасць транспартнай сеткі краіны — неабходнасць ажыццяўляць перавозкі змешана, часам з некалькімі перагрузкамі, што павялічвае транспартныя выдаткі. Знешні гандальЭкспарт (6,1 млрд даляраў у 2007) - алмазы, золата, медзь, кобальт, лесаматэрыялы, сырая нафта, кавы. Асноўныя пакупнікі экспарту (у 2008): Кітай 47,3%, Бельгія 15,4%, Фінляндыя 9,6%, ЗША 8,1%, Замбія 4,4%. Імпарт (5,2 млрд дал у 2007) - прадукты харчавання, машынабудаўнічая прадукцыя, транспартныя сродкі, паліва. Асноўныя пастаўшчыкі імпарту (у 2008) - ПАР 28,4%, Бельгія 9,9%, Замбія 7,1%, Кітай 5,9%, Кенія 5%. Знешні доўг - 10 млрд долараў (у 2007 годзе). Найбуйнейшыя спажыўцы сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі ДРК — ЗША, Вялікабрытанія, Бельгія, Нідэрланды і іншыя краіны ЕС. Адміністрацыйны падзелПаводле Канстытуцыі 2006 года Дэмакратычная Рэспубліка Конга падзяляецца на 26 правінцый. ![]() Органы ўладыДзейнічае Канстытуцыя, прынятая 18 лютага 2006 года. Прэзідэнт — вярхоўны галоўнакамандуючы, гарант нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, а таксама выканання міжнародных дагавораў і пагадненняў: надзяляе паўнамоцтвамі губернатараў і віцэ-губернатараў правінцый; прызначае прэм’ер-міністра пасля кансультацый з парламенцкай большасцю; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: ніжняя палата — Народны сход, верхняя палата — Сенат[7]. Адукацыя![]() У 2001 годзе ўзровень пісьменнасці складаў прыкладна 67,2 % (80.9 % мужчыны і 54,1 % жанчыны) [8]. Сістэма адукацыі Конга кіравалася трыма міністэрствамі: Міністэрствам пачатковай, сярэдняй і прафесійнай адукацыі (Ministère de l'Enseignement Primaire, Secondaire et Professionnel , MEPSP) , Міністэрствам вышэйшай адукацыі і універсітэтаў (Ministère de l'Enseignement Supérieur et Universitaire, MESU) і Міністэрствам сацыяльных спраў (Ministère des Affaires Sociales, MAS). Сістэма адукацыі падобная да бельгійскай. У 2002 годзе было 19 000 пачатковых школ з 160000 вучняў, 8000 школ другога ўзроўню з 110000 навучэнцаў. Пачатковая адукацыя бясплатная і абавязковая (артыкул 43 канстытуцыі 2005)[9]. Колькасць вучняў у школах ўсталёўваецца паводле фармальнай рэгістрацыяй і не заўсёды адпавядае рэальнай наведвальнасці [10]. У 2000 годзе 65 % дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў наведвалі школу [10] . У выніку шасцігадовай грамадзянскай вайны больш за 5,2 мільёна дзяцей не атрымалі адукацыі [10]. КультураКультура Дэмакратычнай Рэспублікі Конга вельмі разнастайная, бо яе насельніцтва складаецца з сотняў этнічных груп, у асноўным банту. З канца дзевятнаццатага стагоддзя традыцыйны лад жыцця рэгіёну змяніўся праз каланіялізм, барацьбу за незалежнасць, доўгае кіраванне Мабуту Сесэ Секо, а ў апошні час — Першую і Другую Кангалезскія войны. Нягледзячы на гэта, кангалезскія традыцыі і культура захавалі сваю самабытнасць. Афіцыйныя святы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга [11]
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia