Іўдзейская вайна

Іўдзейская вайна
стар.-грэч.: Φλαυίου Ἰωσήπου ἱστορία Ἰουδαϊκοῦ πολέμου πρὸς Ῥωμαίους βιβλία
Выданне
Жанр гістарыяграфія[d]
Аўтар Іосіф Флавій
Мова арыгінала старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Іўдзейская вайна» (Гісторыя іўдзейскай вайны; грэч. Φλαυίου Ἰωσήπου ἱστορία Ἰουδαϊκοῦ πολέμου πρὸς Ῥωμαίους βιβλία) — сямітомная кніга іўдзейскага гісторыка Іосіфа Флавія, яго першае сачыненне, напісанае на грэчаскай мове. Кніга была напісана прыкладна ў 75 годзе н.э.

Першыя тамы ўяўляюць сабой гісторыю яўрэйскага народа з біблейскіх часоў. Наступныя кнігі апісваюць аблогу і разбурэнне Іерусаліма ў час Іўдзейскай вайны, перад якімі ідзе кароткі нарыс аб падзеях, што папярэднічалі вайне — ад узяцця Іерусаліма Антыёхам IV Епіфанам да адступлення ад Іерусаліма кіраўніка рымскай Сірыі Цэсція Гала і разгрому яго войскаў іўдзеямі. Гэта перамога пацягнула за сабой паўстанне іўдзеяў супраць рымскай улады, якое і стала прадметам апавядання ў апошніх пяці кнігах. Аўтар гэтай кнігі быў сведкай і ўдзельнікам апісаных падзей. Пасля паланення перайшоў на бок рымлян.

Твор «Іўдзейская вайна» стаў асновай для старажытнарускай пераробкі пад назвай «Аповесць пра разбурэнне Іерусаліма», створанай у пачатку XII ст. Гэта адзін з рэдкіх прыкладаў, якія пацвярджаюць факт знаёмства старажытнарускага чытача з гісторыяй цывілізацыі без міфалагізацыі ці пасрэдніцтва Бібліі. Гістарычныя звесткі з «Іўдзейскай вайны» (напр., пра Ірада Вялікага, Понція Пілата), а таксама раскрыты ў творы сацыяльна-палітычны кантэкст часоў ранняга хрысціянства істотна палягчалі разуменне евангельскіх тэкстаў для кніжнікаў старажытнай Русі.

Літаратура

  • Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 39—40.

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya